Затрыманы педафiл
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Напрыканцы мая ў Маскоўскiм раёне сталiцы было ўчынена два злачынствы «сэксуальнага характару» супраць малалетнiх дзяўчынак.
Як паведамiў начальнiк аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Алег Слепчанка, педафiл падманным шляхам заманiў у мiкрааўтобус «Фольксваген-транспарцёр» спачатку 8-гадовую дзяўчынку, а потым 10-гадовую школьнiцу. Нелюдзь вывозiў дзяцей за Мiнскую кальцавую аўтадарогу i гвалтаваў. Пошукам пачвары ў чалавечым аблiччы занялiся лепшыя сышчыкi сталiчнай мiлiцыi. Днямi нелюдзь быў затрыманы. Iм аказаўся 48-гадовы азербайджанец, якi жыў у Мiнску i займаўся iндывiдуальнай прадпрымальнiцкай дзейнасцю. Педафiл прызнаў сваю вiну. Зараз высвятляецца яго прыналежнасць да iншых злачынстваў падобнага характару.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы мая ў Маскоўскiм раёне сталiцы было ўчынена два злачынствы «сэксуальнага характару» супраць малалетнiх дзяўчынак
|
|