Не падмажаш, не паедзеш
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Хабарнiцтва Двое жыхароў Клецка, адзiн з якiх узначальваў станцыю дыягностыкi, а другi працаваў звыйчайным слесарам на гэтым жа прадпрыемстве, наладзiлi свой «бiзнэс» на тэхнiчным аглядзе аўтамабiляў.Паводле iнфармацыi старшага памочнiка пракурора Мiнскай вобласцi Таццяны Калiнiнай, прадпрымальны дуэт аказваў платныя паслугi ўладальнiкам няспраўных транспартных сродкаў, якiя на законных падставах не маглi прайсцi дзяржаўны тэхнiчны агляд, а, значыць, не мелi права эксплуатаваць аўтамабiлi. За пэўную суму грошай гэтыя асобы заплюшчвалi вочы на непаладкi ў аўтамабiлях i ставiлi адзнаку аб праходжаннi тэхагляду. Усяго за перыяд з сакавiка па сярэдзiну мая гэтага года «бюро карупцыйных паслуг» атрымала ад вадзiцеляў хабар на агульную суму 310 тысяч рублёў. Грошы не такiя ўжо i вялiкiя, але за такое злачынства Крымiнальным кодэксам прадугледжана даволi суровае пакаранне: ад 6 да 10 гадоў пазбаўлення волi. Зрэшты, «крахаборы» не такiя ўжо i бяскрыўдныя. Выдаўшы дазволы на эксплуатацыю няспраўных аўтамабiляў, яны фактычна паставiлi пад пагрозу жыццё i здароўе самiх вадзiцеляў, а таксама iншых удзельнiкаў дарожнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Двое жыхароў Клецка, адзiн з якiх узначальваў станцыю дыягностыкi, а другi працаваў звыйчайным слесарам на гэтым жа прадпрыемстве, наладзiлi свой «бiз |
|