Прычэп з «гаручым» змесцiвам...
Iгар ГРЫШЫН
Супрацоўнiкi Мазырскага мiжрайаддзела Упраўлення дэпар-тамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi разам з работнiкамi падатковай службы пры правядзеннi мерапрыемстваў па спыненню незаконнага абароту падакцызнай групы тавараў выявiлi буйную партыю спiрту...
У Мазыры на вулiцы Зенiтчыкаў быў затрыманы мясцовы жыхар, у аўтамабiльным прычэпе якога захоўвалася 5,8 тысячы лiтраў спiртазмяшчальнай вадкасцi расiйскай вытворчасцi. Як высветлiлася, дакументаў, якiя б пацвярджалi легальнасць набыцця «гаручай» вадкасцi, у мазыранiна не было, а таму груз быў канфiскаваны. Як удакладнiлi ў прэс-цэнтры Камiтэта дзяржкантролю, сума канфiскаванага склала 34,7 мiльёна рублёў, а па гэтаму факту праводзiцца праверка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi Мазырскага мiжрайаддзела Упраўлення дэпар-тамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Гомельскай вобласцi разам з работнi
|
|