За гандаль ландышамi ў Мiнску на мiнулым тыднi затрымана 40 чалавек
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
Супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi на мiнулым тыднi толькi на працягу чацвярга—суботы затрымалi 40 чалавек за гандаль ландышамi, якiя занесены ў Чырвоную кнiгу Беларусi. Аб гэтым паведамiў сёння намеснiк начальнiка мiлiцыi грамадскай бяспекi (МГБ) i спецыяльнай мiлiцыi (СМ) ГУУС Мiнгарвыканкама Яўген Полудзень на аператыўнай нарадзе ў мэрыi.
Паводле яго слоў, заборонены кветкавы тавар вязуць у Мiнск у вялiкай колькасцi з усiх абласцей сталiцы. «Адной мiлiцыi гэту праблему не вырашыць, тут неабходна дапамога i прыродаахоўных службаў», — падкрэслiў Яўген Полудзень. Цяпер ГУУС Мiнгарвыканкама актыўна ўзаемадзейнiчае з калегамi з усiх абласцей рэспублiкi, мiлiцыя працуе на транспарце, у цягнiках. Пры выяўленнi выпадкаў гандлю раслiнамi, занесенымi ў Чырвоную кнiгу, праводзяцца спецыяльныя праверкi для ўстанаўлення асоб, якiя ажыццявiлi iх самавольны збор. Да вiнаватых прымяняюцца меры ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Рашэнне аб прыцягненнi да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прымаюць спецыяльныя камiсii, створаныя ў адмiнiстрацыях раёнаў Мiнска.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiкi сталiчнай мiлiцыi на мiнулым тыднi толькi на працягу чацвярга—суботы затрымалi 40 чалавек за гандаль ландышамi, якiя занесены ў Чырвоную |
|