БЕЗ «СУПЕР-8»?
Аксана ШЫКУЦЬ, БЕЛТА
У парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў у новым сезоне плануецца дэманцiраваць яго рарытэт — атракцыён «Супер-8». Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамiў выконваючы абавязкi галоўнага iнжынера унiтарнага прадпрыемства «Гарадскiя паркi Мiнскзеленбуда» Уладзiмiр Чыстап’ян.
Паводле яго слоў, папулярны ў гараджан «Супер-8» эксплуатуецца ўжо больш як 38 гадоў, што перавышае ўстаноўлены нарматыў. Да таго ж паступаюць шматлiкiя скаргi ад жыхароў прылеглых тэрыторый на шум ад яго работы. Гэты атракцыён належыць ААТ «Белатракцыён», якi арандуе займаемую плошчу ва УП «Гарадскiя паркi Мiнскзеленбуда». Цяпер разглядаецца некалькi варыянтаў альтэрнатывы для «Супер-8», расказаў спецыялiст. У прыватнасцi, яго плануецца замянiць на дзве супер-горкi: адну — расiйскай вытворчасцi, другую — iтальянскай. Яны пераўзыдуць свайго папярэднiка па хуткасцi, вышынi i колькасцi пасажыраў. Канчатковае рашэнне будзе прынята пасля правядзення тэндара. Пры гэтым закупка будзе зроблена за кошт сродкаў прыватных iнвестараў, дадаў Уладзiмiр Чыстап’ян.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У парку культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў у новым сезоне плануецца дэманцiраваць яго рарытэт — атракцыён «Супер-8»
|
|