Часовыя абмежаваннi на дарогах лепш не парушаць
Сяргей РАСОЛЬКА
З 1 чэрвеня i да канца лета на аўтамабiльных дарогах Беларусi будуць дзейнiчаць часовыя абмежаваннi.
Згодна з пастановай Мiнтранса ад 09.03.2006 г. № 10, у гэты перыяд у дзённы час сутак (з 10.00 да 22.00) пры тэмпературы паветра больш за 25 оС абмяжоўваецца рух транспартных сродкаў з нагрузкай на адзiночную вось больш за 6 тон па аўтамабiльных дарогах з асфальтабетонным пакрыццём. Рух указанага аўтатранспарту падчас часовых абмежаванняў дазваляецца ў начны час — з 22.00 вечара да 10.00 ранiцы. Часовыя абмежаваннi не датычацца перавозак хуткапсавальных грузаў, пасажыраў, а таксама перавозак, што звязаны папярэджаннем цi лiквiдацыяй надзвычайных сiтуацый. Як удакладнiлi ў прэс-службе «Белаўтадара», у адпаведнасцi з гэтым на аўтатрасах установяць часовыя дарожныя знакi. Акрамя таго для транспартных сродкаў, якiя падпадаюць пад абмежаваннi, будуць вызначаны пляцоўкi i месцы для стаянкi. За перамяшчэннем аўтатранспарту будзе арганiзаваны пастаянны кантроль. А за пашкоджанне дарог, выклiканае рухам з парушэннямi абмежаванняў, вiнаватыя будуць прыцягвацца да адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам краiны. Паколькi, як вядома, пры высокiх дадатных тэмпературах i пад уздзеяннем павышаных восевых нагрузак асфальтабетоннае пакрыццё разбураецца, што акрамя матэрыяльнага ўрону яшчэ стварае рэальную пагрозу бяспецы дарожнага руху.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 чэрвеня i да канца лета на аўтамабiльных дарогах Беларусi будуць дзейнiчаць часовыя абмежаваннi |
|