Работы ў чэрвенi
Чэрвень — пачатак лета, але надвор’е яшчэ няўстойлiвае, магчымыя замаразкi. У полi зацвiтаюць чырвоная канюшына, белы рамонак. Цвiтуць шыпшына, малiна, калiна, бруснiцы. Адцвiтаюць пладовыя дрэвы, з кожным днём павялiчваюцца завязi пладоў. Спеюць садовыя i лясныя сунiцы, чарнiцы.
У садзе ў гэты час працягваецца актыўны рост пладова-ягадных культур. Пры неабходнасцi праводзяць рыхленне мiжрадкоўяў i прыствольных кругоў па меры ўшчыльнення глебы, падкормку, знiшчаюць пустазелле. Пасля ападзення завязi палiваюць дрэвы, адначасова ўносяць мiнеральныя ўгнаеннi, мульчыруюць. Праз 12—15 дзён пасля першага апырсквання праводзяць апырскванне дрэў супраць шкоднiкаў i хвароб. Адзiн раз у дэкаду неабходна рыхленне глебы ў радах i мiжрадкоўях ягадных кустоў. У другой дэкадзе апырскваюць мыльна-попельным растворам агрэст, парэчкi супраць шкоднiкаў i хвароб. На агародзе працягваецца сяўба ў адкрыты грунт насення агуркоў, кабачкоў, патысонаў, гарбузоў, сярэдняспелай белакачаннай капусты, фасолi. Абавязкова робiцца прарэджванне раслiн. Галоўная ўвага ўдзяляецца барацьбе з пустазеллем i хваробамi, праводзіцца палiў i падкормка. Акучваюць бульбу раннiх сартоў. Выламваюць стрэлкi часнаку. Пасынкуюць таматы ў цяплiцах i ў адкрытым грунце. Шмат работы ў чэрвенi i ў кветнiку. Вядзецца палiў, частае рыхленне, падкормлiванне фосфарна-калiйнымi ўгнаеннямi цюльпанаў i нарцысаў, якiя адцвiлi. Падкормлiваюць таксама пiвонi, у iх выдаляюць бакавыя бутоны, пакiдаючы на моцных кустах па 2—3 на сцябле. Шматгадовыя раслiны палiваюць растворам борнай кiслаты (2—3 г на кожнае вядро вады) з невялiкай колькасцю крышталяў марганцоўкi. Вядзецца догляд, палiў адналетнiкаў (астраў, ляўконiй i iнш.) растворам марганцоўкi ружовага колеру. Пасля кожнага палiву цi моцнага дажджу рыхляць глебу неглыбока, на 4—6 см, улiчваючы, што асноўная маса каранёў у гэтых кветак знаходзiцца ў паверхневым слоi глебы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Чэрвень — пачатак лета, але надвор’е яшчэ няўстойлiвае, магчымыя замаразкi. У полi зацвiтаюць чырвоная канюшына, белы рамонак |
|