Падкормкi
Каб агародныя раслiны добра развiвалiся i не адчувалi сябе прыгнечана, iм неабходна дапамога. Перш за ўсё падкормкамi.
Класiчная падкормка — настой каравяку. На сонечным месцы цi ў кутку плёначнай цяплiцы, каб было больш цёпла, устанавiце ёмiстасць (пажадана вялiкую бочку), у якой два вядры каравяку залiце трыма вёдрамi вады. Час ад часу памешваючы, трымайце так днi тры. Побач настойвайце вядро попелу. Як толькi каравяк у бочцы «забродзiць» (пакрыецца пенай), улiце туды настой попелу. Размяшайце i далiце бочку вадой даверху. Гэты настой падлiваюць пад каранi раслiн. Калi вы хочаце зрабiць пазакаранёвую падкормку, што таксама вельмi карысна i засцерагае ад захворванняў, раствор трэба працадзiць i перад ужываннем разбавiць у тры разы (iнакш магчымы апёкi лiсця). Апырскваць зручна венiчкам з палыну цi бярозы. Падкормку рабiць пажадана раз у два тыднi. Прычым можна дадаць у раствор мiнеральныя ўгнаеннi: на бочку — 250 г сернакiслага калiю, 250 г амафоскi, 150 г мачавiны. Можна ўсыпаць 10 г меднага купарвасу — для прафiлактыкi. Паколькi каравяк для прыгатавання падкормкi ёсць не ва ўсiх, можна замянiць яго зелянiнай. Падыходзяць любыя травы: усё, што трапляецца пры праполцы градак. Асаблiва добрыя сакавiтыя раслiны — снiтка, крапiва, чыстацел, дзьмухаўцы (толькi без насенных галовак!). Гэту зелянiну неабходна шчыльна ўлажыць у ёмiстасць да паловы i залiць вадой. Трымаць на сонцы. Праз тыдзень вадкасць запенiцца. Гэта значыць падкормка гатова. Потым трэба дадаць крыху попелу, далiць ёмiстасць даверху — i можна падкормлiваць памiдоры, агуркi, iншую гароднiну. Гэты настой таксама падыходзiць пад ягаднiкi i маладыя дрэвы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб агародныя раслiны добра развiвалiся i не адчувалi сябе прыгнечана, iм неабходна дапамога. Перш за ўсё падкормкамi
|
|