21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нясцiплыя «нiтачкi», колеры, упрыгажэннi...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ах, бiкiнi!

Iтальянка кожны летнi сезон iмкнецца абнаўляць пяць мадэляў сваiх купальных касцюмаў. Чаму б i не? У кожнай такой рэчы можа быць свая функцыя i свой «шарм».

Дастойны купальнiк, якi прапануе гандаль беларускай жанчыне, можа каштаваць ад ста тысяч рублёў. Таму наўрад цi кожная беларуска пагонiцца за колькасцю. Тым больш, у нашай «шыраце». Давядзецца выбiраць менш, але не горш.

Першыя купальныя касцюмы з’явiлiся напрыканцы пазамiнулага стагоддзя. У той час гэта былi сукенкi з брыжамi i пышнымi спаднiцамi. Абавязковае дапаўненне — туфлiкi накшталт балетных i капялюш з кветкамi. Паступова купальнiкi скарачалiся «па ўсiх франтах» i ў рэшце рэшт падзялiлiся на дзве часткi. Хутка высветлiлася, што няма межаў для далейшай эканомii на тканiне. Вытворцы купальнiкаў рэкламавалi свой тавар: «Сапраўднае бiкiнi павiнна прайсцi праз заручальны пярсцёнак».

Як толькi грамадскасць прымiрылася з надзвычай нясцiплым адзеннем для купання, прыняцця сонечных ваннаў i выхадаў на сцэну падчас конкурсаў прыгажосцi, мадэльеры ўзгадалi добра забытае — закрытыя купальнiкi. На шчасце, сучасныя цэльныя мадэлi шыюць з новых матэрыялаў: дзякуючы эластычным валокнам, яны сядзяць нiбы ўлiтыя.

Дамы цудоўна авалодалi мастацтвам хаваць недахопы i падкрэслiваць выйгрышныя месцы з дапамогай сучасных купальна-загаральных вырабаў. Вядома, што купальнiк з высокiм выразам на бёдрах, але закрыты на ягадзiцах дапамагае замаскiраваць вялiкую «нiжнюю частку».

Шырокiя брэтэлькi i дэкаратыўныя дэталi на грудзях камуфлююць паўнату верху.

Так званыя «галiфэ» варта задрапiраваць маленькай спаднiчкай паверх купальнiка або такой танюткай дэталлю, як парэа цi саронг. Гэты вялiкi адрэз тканiны можна выкарыстоўваць i як спаднiцу, калi завязаць вузлом на талii, i як тунiку — на грудзях. Дарэчы, правiлы добрага тону забараняюць жанчыне з’яўляцца ў горадзе, нават калi гэта папулярны курорт, у адным купальнiку. Аднак, злёгку прыкрыўшы нiжнюю частку цела iмправiзаванай спаднiцай, можна з’явiцца нават на iмправiзаванай вечарынцы.

Калi талiя звыш 65 сантыметраў, варта набыць купальнiк у дыяганальную палоску з дэкаратыўнымi ўстаўкамi, вузкiм паяском цi спаднiцай-клёш.

Цудоўна «разбiваюць» фiгуру каляровы кантраст верху i нiзу або пояс з папярэчнымi палоскамi.

Не прыцягвае ўвагу да вялiкага бюста цэльны касцюм з выразам пад мышкамi. А маленькiя грудзi можа зрокава павялiчыць раздзельны купальнiк з костачкамi i пракладкамi. Добра ўпрыгожыць лiф брыжамi, валанамi, драпiроўкамi.

Вядомы дызайнер купальнiкаў Томас Маер раiць жанчынам з акруглымi формамi апранаць маленькiя, адкрытыя купальнiкi, каб не надта «рэзаць» тую лiнiю, дзе звычайна хаваецца талiя. А ўладальнiцам хлапечых фiгур ён раiць насiць закрытыя купальнiкi.

Пляжныя ўбраннi на высокiх подыумах нагадваюць зараз дарагую стыльную нiжнюю бялiзну.

На пiку колеры — бэжавы, ружовы, чырвоны. Цэльныя купальнiкi i бiкiнi з карункамi i шыкоўнай вышыўкай падкрэслiваюць жаноцкасць.

Чырвоны колер заяўляе аб сабе макамi на чорным фоне, сiлуэтамi пальмавага лiсця на пунсовым, буйнымi ружамi на малiнавым, графiчнымi малюнкамi на сакавiтым аранжавым. Папулярныя i тоны, якiя адлюстроўваюць прыродныя колеры: класiчныя лiлii, стылiзаваныя матылi, арнаментальныя кветкi на фоне бiрузы, сiнiя джынсавыя палоскi ў спалучэннi з перламутрам. Бяспройгрышныя карычневыя i чорныя колеры: «шкура леапарда» ў залатым абрамленнi, цяснёныя малюнкi, графiка, сярэбраныя палоскi на чорным фоне.

На аднатоннае бiкiнi можна апрануць цэльны купальнiк з сеткi. Трусiкi — розных фасонаў: як шорцiкi са спражкамi, выкладзенымi стразамi, цi бусiнкамi на поясе, так i танга з завязкамi i таксама з бусiнкамi.

Падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Iтальянка кожны летнi сезон iмкнецца абнаўляць пяць мадэляў сваiх купальных касцюмаў. Чаму б i не? У кожнай такой рэчы можа быць свая функцыя i свой «
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика