Карыснае ўгнаенне
Драўнiнны попел даўно вядомы як каштоўнае ўгнаенне. Бо ён змяшчае амаль усе пажыўныя рэчывы, неабходныя агародным раслiнам, пладовым дрэвам i ягадным кустам. Асаблiва багаты попел на калiй. Акрамя асноўных элементаў, раслiнам неабходныя i мiкраэлементы. Гэта магнiй, жалеза, сера, натрый, бор, марганец, малiбдэн. Усе яны таксама ёсць у попеле. Для агарода драўнiнны попел вельмi каштоўны. Асаблiва «любяць» яго буракi, морква, бульба.
Усе ведаюць, што кiслыя глебы трэба вапнаваць. Але няўмелым унясеннем вапны можна сапсаваць участак. У гэтай справе таксама дапаможа попел. Акрамя таго, ён ажыўляе дзейнасць бактэрый, якiя ўзбагачаюць глебу азотам. Важнае значэнне мае тое, як назапашваць попел. Гэта трэба рабiць у месцах, абароненых ад дажджу i снегу, каб маса не губляла з вадой карысныя элементы. Уносяць яго ў баразёнкi, лункi, папярэдне змяшаўшы з перагноем, торфам цi гноем, у тым лiку i пад ягадныя кусты i пладовыя дрэвы. Так, на кiслых глебах пад чорныя парэчкi замест фосфарных i калiйных мiнеральных угнаенняў можна даць попел (па 3 шклянкi на куст), якi спачатку раўнамерна размяркоўваюць у зоне куста, а потым асцярожна закладваюць у глебу вiламi. Пад яблыню, грушу ўносяць па 1—1,5 шклянкi попелу. Глебу ў цяплiцах апрацоўваюць попелам разам з калiйнымi ўгнаеннямi i суперфасфатам. Попел выкарыстоўваюць i для апырсквання ягадных кустоў (парэчак, агрэсту) супраць пiлiльшчыкаў i агнёўкi. Тры кiлаграмы драўнiннага попелу залiваюць 10 л гарачай вады, настойваюць на працягу 2 сутак i перад апырскваннем працэджваюць праз 2—3 слоi марлi. Калi ж гэтыя кусты схiльныя да захворвання на мучнiстую расу, то адразу пасля цвiцення i ў далейшым праз кожныя 10 дзён праводзяць апырскванне мыльна-попельным растворам (300 г прасеянага попелу i 40 г гаспадарчага мыла на 10 л вады). Трэба ўлiчваць, што тарфяны попел не такi карысны, як драўнiнны. Пажыўных элементаў у iм менш, затое ёсць да 25 працэнтаў вокiсу кальцыю. Асаблiва карысны такi попел для кiслых глебаў, дзе яго можна прымяняць замест вапны. А вось каменнавугальным попелам карыстацца на ўчастку нельга, бо ён шкодны для глебы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Драўнiнны попел даўно вядомы як каштоўнае ўгнаенне. Бо ён змяшчае амаль усе пажыўныя рэчывы, неабходныя агародным раслiнам, пладовым дрэвам i ягадным |
|