Кiруемы сабака — хто ён?
Аляксандр АЧАРЭТНI
Калi людзi гавораць аб «кiруемым сабаку», то заўсёды маюць на ўвазе прыкладна адно i тое. Гэта, па-першае, зразумела, сабака паслухмяны, якi паводзiць сябе прадказальна, не схiльны да раптоўных прыступаў непаслушэнства, якi рэагуе на навакольнае адэкватна сiтуацыi, што ўзнiкла, i якi, разам з тым, заўсёды захоўвае сваю непаўторную iндывiдуальнасць.
Любы сабака — проста-такi згустак энергii, якая патрабуе выхаду. Больш небяспечна i зручна як для сабакi, так i для яе гаспадара ды i для навакольных таксама накiраваць гэту энергiю, як прынята гаварыць, «у мiрнае рэчышча». Лепш за ўсё гэта атрымлiваецца ў так званых «рабочых» сабак. Сапраўды шчаслiвыя тыя сабакi, якiя маюць сваю «справу». У першую чаргу гэта датычыцца паляўнiчых сабак, якiя дакладна ведаюць, чаго хоча ад iх гаспадар, i якiя ўпэўнены ў сваiм прызначэннi, з задавальненнем i з поўнай аддачай займаюцца тым, што любяць i ўмеюць. Прыкладна ў такiм жа становiшчы знаходзяцца i iншыя сабакi «профi» — вартавыя сабакi, сабакi пошукавай i выратавальнай службаў, праваднiкi сляпых, сабакi-пастухi i многiя-многiя iншыя. Акрамя таго, добра выхаваны сабака за кошт таго, што яго энергiя знаходзiць выйсце, а яго здольнасцi — належнае прымяненне, адрознiваецца зайздросным душэўным i псiхiчным здароўем i ўраўнаважанасцю. Такi сабака цалкам упэўнены ў сабе. Тыя ж сабакi, энергiя якiх не знаходзiць выйсця, часта становяцца вялiкай праблемай як для свайго гаспадара, так i для навакольных. Такiя сабакi паводзяць сябе бурна, асаблiва ў адзiноце, нярэдка «спрачаюцца» са сваiм гаспадаром, а часам iдуць i на «ўзброены канфлiкт». Як жа атрымаць гэты скарб — цалкам кiруемага сабаку. Адказ адназначны: самому выхаваць сабе сябра. Як гэта зрабiць? Паспрабуем закрануць некаторыя (далёка не ўсе!) нюансы выхавання чатырохногага сябра. Галоўнае ў выхаваннi — творчы падыход да гэтага працэсу. Разгледзiм найбольш характэрныя «мiфы i легенды», якiя датычацца дрэсiроўкi i выхавання сабак. Мiфы i легенды 1. Сабак дэкаратыўных парод не трэба дрэсiраваць i выхоўваць. 2. Некаторых сабак, такiх, напрыклад, як бладхаўнд i iншыя паляўнiчыя пароды, не трэба дрэсiраваць. З узростам прырода возьме сваё i яны самi навучацца рабiць усё, што неабходна. 3. Сабака, якога актыўна i шмат дрэсiруюць, губляе сваю iндывiдуальнасць i паступова становiцца падобным да нейкага аўтамата, якi дакладна рэагуе на каманды. 4. Iснуюць пароды, якiя не паддаюцца дрэсiроўцы па азначэнню, такая ўжо спецыфiка iх характару (напрыклад, шарпеi, чау-чау, таксы i iншыя). 5. Старога сабаку практычна немагчыма навучыць новым камандам. 6. Прагулка з сабакам — гэта час, неабходны для выканання iм фiзiялагiчных патрэбнасцяў. 7. Калi сабака засвоiў асноўныя каманды цi, тым больш, здаў экзамены па агульнаму курсу дрэсiроўкi, то яго цалкам можна пакiнуць у пакоi на ўсё астатняе жыццё. 8. Усе разумовыя i фiзiчныя якасцi сабакi — гэта прыродныя набыткi, якiя не маюць патрэбы ў карэкцiроўцы. 9. Любы больш-менш адукаваны кiнолаг можа стаць дрэсiроўшчыкам. Як ужо здагадаўся ўважлiвы чытач, усе вышэйвыкладзеныя дзевяць пунктаў мiфаў i легенд не што iншае, як самая сапраўдная бязглуздзiца. I цяпер мы таксама па пунктах зоймемся iх развенчваннем. Развенчванне мiфаў Такi чынам: 1. Сабакi дэкаратыўных парод з’яўляюцца вельмi актыўнымi i дзейнымi жывёламi. Яны зусiм не скардзяцца на недахоп розуму i энергii. Больш таго, нярэдка гэтыя малыя праяўляюць незвычайнай сiлы характар, гэта вам з задавальненнем пацвердзяць уладальнiкi чы-хуа-хуа, йоркшырскiх i той-тэр’ераў. Асаблiва «маторчыкам» у целе знакамiтыя ўсе пароды дробных тэр’ераў, хто не чуў аб смеласцi (цi нахабнасцi, тут ужо як каму падабаецца) йоркшырскiх тэр’ераў, некаторыя з гэтых крошак здольныя адолець свайго больш буйнога працiўнiка, ледзь не заткнуўшы яму пашчу ўласным целам. Зразумела, няма неабходнасцi праходзiць з маленькiм сабачкам поўны курс дрэсiроўкi. Але курс агульнага паслушэнства вам вельмi спатрэбiцца. Больш таго, навучанне маленькага, але наравiстага сабачкi прыносiць несумненную карысць аўтарытэту гаспадара — не сакрэт, што гэтыя прадстаўнiкi «лепшых сяброў чалавека» часта маюць уласную думку наконт таго, хто ў доме гаспадар. 2. Дрэсiраваць i выхоўваць неабходна сабак усiх парод без выключэння. Нiводнае з млекакормячых не атрымлiвае ў спадчыну ўсе правiлы паводзiнаў у гэтым свеце, усе яны вучацца ў бацькоў, старэйшых i аднагодкаў. Сабака ж вучыцца ў свайго гаспадара. Расказаць аб суадносiнах прыродных i набытых якасцяў няма магчымасцi ў рамках гэтага артыкула, але зацiкаўленаму чытачу я параiў бы пачытаць кнiгi аўстрыйскага этолага Конрада Лорэнца. Для сабакi iндывiдуальны вопыт складаецца з двух пунктаў: асабiстых уражанняў i карэкцiруючага ўздзеяння чалавека. Чым больш апошняга, тым «больш свядомым» з пункту гледжання чалавека становiцца ваш сабака. 3. Трэба бачыць рознiцу памiж добра навучаным i выхаваным сабакам, якi працуе з большай ахвотай, i няшчасным, «завучаным» i зашуганым актыўнай, але няўмелай дрэсiроўкай стварэннем. Такiх сабак, якiя баяцца свайго гаспадара больш за агонь, адразу вiдаць па вачах, якiя бегаюць, i перамяшчэнню на паўсагнутых нагах. Апошнiя гэта «зламаныя» жывёлы, якiя згубiлi арыенцiры, выконваюць практыкаваннi i каманды гаспадара пад пагрозай пакарання, не ўмеюць праявiць сваю iндывiдуальнасць. Гэтыя жывёлы не могуць служыць узорам дрэсiроўкi i выхавання. 4. Парод, не здольных да навучання, не iснуе. Гэта супярэчыць кiналагiчнаму вопыту, здароваму сэнсу i законам прыроды. Вопытныя дрэсiроўшчыкi сцвярджаюць, што любая парода не толькi можа, але i любiць працаваць. Аднак розны склад сабачых характараў i асобасных установак патрабуе рознага падыходу да iх навучання. У складаных выпадках часам можа спатрэбiцца парада прафесiянала. 5. З узростам у сабак рэакцыя тармажэння пачынае пераважаць над рэакцыяй узбуджанасцi. Гэта перамяшчэнне адбываецца вельмi марудна i не дасягае «крытычных значэнняў». Навучанне «пенсiянераў» цалкам магчымае, хоць i займае крыху больш часу i цярплiвасцi, чым навучанне маладых сабак. Больш таго, «практыкаваннi для мазгоў», чым, па сутнасцi, i з’яўляецца выхаванне, павышае тонус i паляпшае якасць жыцця старых сабак. Дазiраваныя, у адпаведнасцi з фiзiчным развiццём, урокi выхавання могуць прадоўжыць пажылому сабаку тэрмiн яго актыўнага жыцця. 6. Трэба адрознiваць выгул сабакi i яго прагулку. Выгул — гэта i ёсць выкананне патрэбнасцяў, якое займае не больш за 15 мiнут. Аднак вельмi важна даць сабаку фiзiчную нагрузку, пахадзiць з iм цi нават пабегаць. Сапраўдным выратаваннем для гаспадара актыўнага сабакi можа стаць веласiпед. Не трэба забываць i аб патрэбнасцi сабакi ў атрыманнi ўражанняў i новай iнфармацыi. У гэтым вам дапаможа прагулка ў кампанii цi прагулка ў новым для вашага сабакi месцы. 7. Выхаванне сабакi — працэс, якi працягваецца ўсё жыццё жывёлы i зводзiцца да вывучэння новага, а таксама да замацавання i паўтарэння старых навыкаў. Энергiя i здольнасцi сабакi павiнны рэалiзоўвацца пастаянна. 8. Ад спадчыннасцi ў сабачым характары залежыць сапраўды вельмi шмат, але далёка не ўсё. Адным з самых важных фактараў у кiналогii з’яўляецца так званы iмпрынтынг — лiтаральна «ўражанне» — працэс навучання, якi дазваляе жывёле засвоiць на ўсё жыццё, якiмi менавiта рысамi i ўласцiвасцямi валодаюць яго бацькi, супляменнiкi, палавыя партнёры. Працэс запамiнання адбываецца з трэцяга па восьмы тыдзень жыцця сабакi. У адносiнах да нашай тэмы iмпрытынг мае значэнне для стварэння правiльных сувязяў памiж чалавекам i сабакам, а таксама сабакам i яго супляменнiкамi. Вельмi ранняе адыманне шчаняцi ад мацi (менш чым праз месяц пасля нараджэння) можа прывесцi да фармiравання адносiнаў да чалавека як да яе. У гэтым выпадку сабака можа нават у сталым узросце заставацца iнфантыльным (напрыклад, па-шчанячы мачыцца ад захаплення цi ад страху), а таксама гэта можа выклiкаць у сабакi праблемы ў кантактах з супляменнiкамi, таму што ён лiчыць сябе «чалавечым дзiцем». Другi варыянт — вельмi позняе перасяленне сабакi ад супляменнiкаў да людзей. Такi сабака можа добра ставiцца да гаспадара, але глыбокай эмацыянальнай сувязi вы ад яго не дачакаецеся, акрамя таго, такi сабака тройчы падумае, перш чым падпарадкавацца вам. 9. Адкрыйце любую газету аб’яў, там вы знойдзеце вялiкую колькасць аб’яў, якiя прапаноўваюць паслугi дрэсiроўшчыка. На пытанне аб адукацыi такiя «спецыялiсты» часта паказваюць карткi аб заканчэннi курсаў кiнолагаў. Дык вось. Дыплом аб заканчэннi кiналагiчных курсаў не робiць аўтаматычна чалавека дрэсiроўшчыкам. Гэта я вам кажу як выпускнiк менавiта такiх курсаў. Акрамя таго, трэба скептычна аднесцiся да ўмення i навыкаў чалавека, калi ён бярэцца выхоўваць вашага сабаку без вашага ўдзелу. Так не робiцца. Работа з сабакам заўсёды пачынаецца з работы з яго гаспадаром.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi людзi гавораць аб «кiруемым сабаку», то заўсёды маюць на ўвазе прыкладна адно i тое |
|