21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi калектыўным дагаворам не прадугледжана iншае...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiктар САВIЦКI

КВАТЭРНАЕ ПЫТАННЕ

Мы жывём у драўляным 11-кватэрным доме з пячным ацяпленнем i «выгодамi» на вулiцы. Пабудаваны ён гадоў 80 таму. Кватэра, у якой жыву я, жонка i сын (21 год), — гэта пакой 16 кв. метраў i кухня з прыхожай. На працягу вось ужо 20 гадоў мы стаiм у чарзе на жыллё. Зараз — шостыя. Напiшыце, цi маем мы (я — iнвалiд III групы) нейкiя льготы на атрыманне кватэры з тых, што вызваляюцца, або на крэдыт для яе набыцця цi будаўнiцтва?

Ю. Абраменка, Вiцебскi раён.

Па дзеючаму заканадаўству незаселеныя, вызваленыя i новапабудаваныя жылыя памяшканнi прадастаўляюцца грамадзянам ва ўстаноўленым парадку з захаваннем чарговасцi.

Жыллёвы кодэкс Рэспублiкi Беларусь не змяшчае нормаў аб першачарговым прадастаўленнi жылля, але арт. 84 вызначаны катэгорыi грамадзян, якiм жылыя памяшканнi сацыяльнага карыстання прадастаўляюцца па-за чаргой. Гэта:

 грамадзяне, жылыя памяшканнi якiх у вынiку стыхiйнага бедства, тэхнагенных i сацыяльных катастроф сталi непрыгоднымi для пражывання;

 дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў i знаходзiлiся ў дзiцячых установах, у сваякоў, пад апекай (папячыцельствам), пасля заканчэння знаходжання ў дзiцячых установах, у сваякоў, апекуноў (папячыцеляў) або з iх згоды пасля вучобы ў вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай, прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установе, пасля заканчэння тэрмiну службы ва Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь, калi за iмi не захавалася жылое памяшканне або калi яны не могуць быць па iншых прычынах заселены ў жылое памяшканне, з якога выбылi;

 хворыя на актыўную форму туберкулёзу;

 у iншых выпадках, прадугледжаных арт. 12—18, 23, 25 Закона «Аб ветэранах»,

Законам «Аб сацыяльнай абароне iнвалiдаў у Рэспублiцы Беларусь» арт. 41 прадугледжана пазачарговае прадастаўленне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання маламаёмным iнвалiдам I i II групы, якiя знаходзяцца на ўлiку як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

Згодна з арт. 13 ЖК права на атрыманне льготных крэдытаў, субсiдый i iншых формаў дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання маюць маламаёмныя працаздольныя грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя знаходзяцца на ўлiку як маючыя патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, а таксама грамадзяне, на якiх распаўсюджваецца дзеянне арт. 84 ЖК.

Дзяржаўная падтрымка на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля аказваецца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў (па месцы знаходжання грамадзян на кватэрным улiку) у парадку чарговасцi, зыходзячы з часу пастаноўкi на ўлiк.

Iльготныя крэдыты на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў прадастаўляюцца па спiсах, якiя складаюцца з захаваннем чарговасцi i зацвярджаюцца аблвыканкамамi.

Па-за чаргой ва ўказаныя спiсы могуць быць уключаны (апроч ужо названых катэгорый):

 грамадзяне, якiя выконвалi воiнскi або службовы абавязак у Афганiстане цi ў iншых краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi (воiны-iнтэрнацыяналiсты);

 ваеннаслужачыя, звольненыя ў запас (адстаўку) да 2 снежня 1992 г., акрамя ваеннаслужачых тэрмiновай службы i курсантаў ваенна-навучальных устаноў;

 члены сем’яў загiнуўшых або прапаўшых без вестак ваеннаслужачых, партызан i падпольшчыкаў, якiя загiнулi (памерлi) па прычыне ранення, кантузii, калецтва, захворванняў, атрыманых падчас баявых дзеянняў у гады Вялiкай Айчыннай вайны, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў, якiя загiнулi (памерлi) падчас выканання воiнскага або службовага абавязку ў Афганiстане або ў iншых краiнах, дзе вялiся баявыя дзеяннi (а таксама прапаўшых без вестак у раёнах вядзення баявых дзеянняў), або пры выкананнi воiнскiх (службовых) абавязкаў;

 спецыялiсты, якiя накiраваны дзяржаўнымi органамi на работу ў сельскую мясцовасць;

iнвалiды i ўдзельнiкi Вялiкай Айчыннай вайны i прыраўнаваныя да iх ва ўстаноўленым парадку асобы;

 шматдзетныя сем’i.

Разам з тым, кiруючыся арт. 54 ЖК, дзяржаўныя прадпрыемствы, установы, арганiзацыi, якiя маюць жыллёвы фонд i ажыццяўляюць жыллёвае будаўнiцтва, могуць прадастаўляць сваiм работнiкам, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, жылыя памяшканнi ў адпаведнасцi з Жыллёвым кодэксам i калектыўнымi дагаворамi. Такiм чынам, па месцы работы для асобных катэгорый работнiкаў могуць быць прадугледжаны льготы (у тым лiку i права першачарговасцi або пазачарговасцi) пры прадастаўленнi жылых памяшканняў цi аказаннi фiнансавай або iншай формы дапамогi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў, калi гэта будзе адлюстравана ў калектыўным дагаворы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у драўляным 11-кватэрным доме з пячным ацяпленнем i «выгодамi» на вулiцы. Пабудаваны ён гадоў 80 таму
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика