21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi работнiк вырашыць скасаваць кантракт...

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ПАЛIНIН

ТВАЕ ПРАВЫ

Работнiк, якi працуе па звычайнаму бестэрмiноваму дагавору, мае магчымасць звольнiцца па ўласнаму жаданню, загадзя папярэдзiўшы наймальнiка за адзiн месяц. А вось датэрмiновае спыненне кантракта i звальненне работнiка па яго iнiцыятыве магчыма талькi са згоды наймальнiка. Згодна з артыкулам 37 Працоўнага кодэкса (ПК) РБ, тэрмiновы працоўны дагавор можа быць спынены ў любы час па ўзгадненню бакоў (работнiка i наймальнiка).

Як тлумачаць гэту сiтуацыю ў Рэспублiканскiм працоўным арбiтражы г. Мiнска, працэдура звальнення работнiка па ўзгадненню бакоў спецыяльна законам не агаворана. Аднак у гэтым выпадку работнiку трэба ведаць, што адклiкаць цi ануляваць сваю заяву аб звальненнi, якая ўжо ўзгоднена з наймальнiкам, ён можа толькi са згоды наймальнiка. Калектыўным дагаворам арганiзацыi могуць прадугледжвацца для работнiкаў iншыя ўмовы i падставы спынення кантракта па ўзгадненню бакоў. Напрыклад, гэта можа быць права работнiка на датэрмiновае скасаванне кантракта пры ўмове пiсьмовага папярэджання наймальнiка за месяц i наяўнасцi ўважлiвых прычын. Спiс такiх прычын можа быць указаны ў калектыўным дагаворы.

Калi гэтыя моманты ў калектыўным дагаворы не прапiсаны, то работнiк можа датэрмiнова скасаваць кантракт толькi пры наяўнасцi ў яго ўважлiвых прычын, прадугледжаных заканадаўствам. Згодна з артыкулам 41 ПК РБ, тэрмiновы дагавор, у тым лiку i кантракт, можа быць датэрмiнова скасаваны па патрабаванню работнiка ў наступных выпадках: хваробы або iнвалiднасцi работнiка, якiя не дазваляюць выкананне работы па працоўнаму дагавору; парушэнне наймальнiкам заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора (кантракта) або па iншых уважлiвых прычынах.

Гэтыя выпадкi могуць быць падставай для скасавання кантракта пры наяўнасцi дакументаў, якiя пацвярджаюць факты.

Калi кантракт скасоўваецца па патрабаванню работнiка ў сувязi з парушэннем заканадаўства аб працы, калектыўнага або працоўнага дагавора, работнiку выплачваецца мiнiмальная кампенсацыя ў памеры трох сярэднямесячных заработных плат у адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 жнiўня 1999 г.
№ 1180. Работнiкi, якiя дасягнулi пенсiйнага ўзросту (мужчыны — 60 гадоў, жанчыны — 50) i якiя маюць права на поўную пенсiю, а таксама работнiкi, якiя не дасягнулi гэтага ўзросту, але атрымлiваюць пенсii (акрамя працоўных пенсiй па iнвалiднасцi, у выпадку страты кармiльца i сацыяльных пенсiй), атрымлiваюць кампенсацыi ў памеры двухтыднёвага сярэдняга заробку ў адпаведнасцi з часткай 3 артыкула 41 ПК РБ. Таму наймальнiку, якi парушае працоўнае заканадаўства, абавязкi па калектыўнаму цi працоўнаму дагавору (кантракту), лепш згадзiцца з прапановай работнiка звольнiць яго па ўзгадненню бакоў.

Да iншых уважлiвых прычын адносяцца выпадкi, якiя прадугледжаны калектыўным дагаворам арганiзацыi, судовай практыкай i непасрэдна наймальнiкам. Гэта можа быць выхад на пенсiю, пераезд на пастаяннае месца жыхарства ў iншую мясцовасць, залiчэнне на дзённае аддзяленне навучальнай установы, догляд за хворым членам сям’i або за iнвалiдам I групы, або за дзiцем ва ўзросце да 14 гадоў (iнвалiдам — да 18 гадоў) i iнш. Уважлiвасць прычын датэрмiновага скасавання кантракта па iнiцыятыве работнiка ў кожным выпадку ацэньвае наймальнiк. У выпадку нязгоды наймальнiка на звальненне на гэтай падставе работнiк мае права звярнуцца ў камiсiю па працоўных спрэчках i ў суд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнiк, якi працуе па звычайнаму бестэрмiноваму дагавору, мае магчымасць звольнiцца па ўласнаму жаданню, загадзя папярэдзiўшы наймальнiка за адзiн м
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика