21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Калi рана доўга не загойваецца

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Добры дзень, рэдакцыя. Пiша вам пастаянны падпiсчык. Справа вось у чым: я пакутую ад такой немачы, як трафiчная язва, i рана не загойваецца паўгода. Усё паспрабаваў, нiчога не дапамагае. Можа, ёсць яшчэ нейкiя сродкi, якiя можна выкарыстаць, каб залячыць рану.

Вiктар Гамолка, Вiлейскi раён».

Так, сапраўды, лячэнне трафiчных язваў — працэс вельмi доўгi i пакутлiвы. I ўсё ж аб некаторых рэцэптах народнай медыцыны мы раскажам.

 Пры язвах i ранах, якiя доўга не загойваюцца, прымяняюць настой травы сушанiцы балотнай з мёдам. 6 сталовых лыжак травы залiць 500 мл гатаванай вады ў эмалiраваным посудзе. Закрыць накрыўкай i паставiць на вадзяную лазню на 15 хвiлiн. Настой астудзiць i працадзiць, адцiснуўшы сыравiну, якая засталася, далiць гатаванай вадой аб’ём настою да 500 мл. На шклянку настою дадаць 1 сталовую лыжку мёду i растварыць яго. Выкарыстоўваць для прамывання, арашэння i прымочак пры ранах i язвах.

 Узяць па 30 г хвашчу палявога, травы верасу, 40 г травы сумнiку (золотарника) звычайнага. Дзве сталовыя лыжкi сумесi залiць 1/2 шклянкi кiпеню i варыць 15 хвiлiн. Цёплы адвар прымяняць для кампрэсаў пры ранах, якiя доўга не загойваюцца.

 Узяць тры галiнкi акопнiку лекавага, варыць у лiтры вады, пакуль вада не выкiпiць напалову. Працадзiць i рабiць гэтым адварам прамываннi.

 Свежае i сухое распаранае лiсце сунiц лясных, прыкладзенае да ран i застарэлых язваў, добра ачышчае iх i садзейнiчае хуткаму загойванню.

 75 г здробненага свежага кораня лопуху вялiкага настойваць суткi ў цёмным месцы ў 200 мл алею, праварыць 15 хвiлiн на слабым агнi, працадзiць, выкарыстоўваць як мазь.

 Свежае лiсце падбелу (тысячелистнику) ў посуд, перасыпаць цукрам, закрыць i закапаць у зямлю. Калi ўсё ператворыцца ў аднародную масу, дадаць 0,5 кг мёду на 1 кг масы i перамяшаць. Накладваць на паражоныя месцы.

Для лячэння старых ран выкарыстоўваюць i такiя мазi.

Змяшаць: алiўкавы алей — 100 г, чысты жоўты пчалiны воск — 8 г, чысты белы пчалiны воск — 5 г, шкiпiнар — 15 г, сасновая смала — 8 г, ладан — 1 г, сушанiца балотная — 1,5 г, несалёнае каровiна масла — 1 ст. лыжка. Усе iнгрэдыенты, за выключэннем шкiпiнару, паставiць на невялiкi агонь, здымаць пену. Потым зняць з агню, дадаць шкiпiнар i размяшаць да атрымання мазi.

Узяць белую сасновую смалу — 50 г, белакапытнiк — 50 г, алiўкавы алей — 50 г, жоўты чысты пчалiны воск — 50 г, гаспадарчае мыла — 25 г, свiное несалёнае сала — 50 г. Вымешаць. Накладваць на раны.

Аднак перш чым выкарыстаць гэтыя сродкi, трэба абавязкова параiцца з лечачым урачом.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Добры дзень, рэдакцыя. Пiша вам пастаянны падпiсчык. Справа вось у чым: я пакутую ад такой немачы, як трафiчная язва, i рана не загойваецца паўгода
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика