21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прэзiдэнт паставiў задачу забяспечыць паспяховае выступленне спартсменаў на Гульнях у Пекiне i Ванку

25.08.2009 21:50 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кiраўнiк дзяржавы, прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня правёў пашыранае пасяджэнне Выканкама НАК.

Асноўнай тэмай абмеркавання былi вынiкi выступлення беларускiх спартсменаў на ХХ Алiмпiйскiх гульнях 2006 года ў Турыне i задачы па падрыхтоўцы да ХХI зiмовых Алiмпiйскiх гульняў 2010 года ў г. Ванкуверы (Канада). Акрамя членаў НАК, у мерапрыемстве прынялi ўдзел кiраўнiкi сiстэмы спорту ўсiх узроўняў, якiя ажыццяўлялi падрыхтоўку спартсменаў да Алiмпiйскiх гульняў у Турыне.

Прэзiдэнт Беларусi крытыкаваў выступленне нашых спартсменаў i запатрабаваў прыняць меры па недапушчэнню такой сiтуацыi ў будучым.

Як лiчыць Аляксандр Лукашэнка, патэнцыял беларускiх спартсменаў у Турыне не быў выкарыстаны ў поўнай меры: «Трэба аб’ектыўна прызнаць, што за выключэннем нацыянальнай каманды па фрыстайлу iншыя спартсмены не дасягнулi тых вынiкаў, якiя маглi паказаць i якiх ад iх чакалi ў Беларусi».

Мiнiстэрства спорту i НАК выканалi ўсе пажаданнi бiятланiстаў. «Аднак вынiк выступленняў — засмучальны», — канстатаваў прэзiдэнт.

Аляксандр Лукашэнка выказаў здзiўленне ў сувязi з тым, што беларускiя хакеiсты, дастойна выступiўшы на чэмпiянаце свету, не змаглi на тым жа лёдзе ў Рызе заваяваць пуцёўку на Алiмпiйскiя гульнi.

Усе кiраўнiкi ў сiстэме спорту павiнны зрабiць сур’ёзныя вывады, каб не дапускаць такой сiтуацыi ў далейшым.

«Тое, што сёння робiцца для развiцця спорту ў Беларусi, не робiцца нi ў адной краiне свету», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы.

Тым не менш, тры апошнiя Алiмпiяды мы топчамся на месцы, няма руху да перамог i дынамiкi. «Спорт даўно стаў вялiкай палiтыкай, i Беларусi патрэбны вынiкi, а не агульны рэйтынг», — адзначыў прэзiдэнт. Сур’ёзныя прэтэнзii кiраўнiк дзяржавы прад’явiў не толькi да кiраўнiкоў спартыўных ведамстваў, але i федэрацый, якiя надзелены вялiкiмi паўнамоцтвамi i могуць кантраляваць сiтуацыю.

На пасяджэннi Выканкама НАК быў зроблены дэталёвы аналiз прычын, якiя прывялi да няўдач у Турыне. Адной з iх прэзiдэнт назваў нiзкую адказнасць спартсменаў, трэнераў i iншых спецыялiстаў, якiя займалiся падрыхтоўкай да Гульняў.

Мiнiстр спорту i турызму Аляксандр Грыгараў згадзiўся з крытыкай Аляксандра Лукашэнкi. Кiраўнiк спартыўнага ведамства выклаў сваё бачанне прычын правалаў беларускiх спартсменаў i акрэслiў шляхi вырашэння выяўленых праблем. У прыватнасцi, адной з прычын няўдач беларусаў ён назваў адсутнасць узаемасувязi памiж спартыўнай навукай, медыцынай i спартсменамi. Iстотныя недахопы былi таксама на этапе падрыхтоўкi спартсменаў да Алiмпiяды, асаблiва з боку трэнераў. Шэраг недахопаў быў звязаны з тым, што трэнеры не выкарыстоўвалi новыя сусветныя методыкi падрыхтоўкi спартсменаў.

Большасць прамоўцаў на пасяджэннi Выканкама НАК акцэнтавалi ўвагу на нiзкай квалiфiкацыi трэнерскага складу i неабходнасцi яго амаладжэння. Як адзначалася, адсутнiчае адладжаная, высокапрафесiйная арганiзацыя падрыхтоўкi спартсменаў мiжнароднага ўзроўню i належны кантроль за гэтым працэсам.

Размова таксама iшла аб антыдопiнгавай праблеме, пытаннях аказання псiхалагiчнага суправаджэння спартсменаў, развiццi фармакалогii ў галiне спорту. Абмяркоўвалася пытанне магчымасцi падрыхтоўкi ў беларускiх ВНУ спартыўных фармаколагаў.

Прэзiдэнт Беларусi паставiў задачу забяспечыць паспяховае выступленне спартсменаў на маючых адбыцца Алiмпiйскiх гульнях у Пекiне i Ванкуверы. Гэта задача не толькi Мiнспорту i Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта, спартыўных федэрацый, але таксама аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.

Як адзначыў кiраўнiк дзяржавы, цяпер рыхтуецца да падпiсання нарматыўны акт аб мерах па забеспячэнню якаснай падрыхтоўкi беларускiх спартсменаў да Алiмпiйскiх гульняў у Пекiне i Ванкуверы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што за вынiкi выступлення на будучых Гульнях кiраўнiкi, якiя працуюць у сiстэме спорту, будуць адказваць персанальна. Кiраўнiк дзяржавы лiчыць недапушчальнай сiтуацыю, калi напярэдаднi спаборнiцтваў адказныя за спорт асобы, адчуваючы свае промахi, пераходзяць на iншыя пасады.

Аляксандр Лукашэнка даручыў выпрацаваць такую сiстэму, каб на кожным этапе падрыхтоўкi да Алiмпiяды можна было кантраляваць ступень падрыхтаванасцi беларускiх спартсменаў.

Прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта канстатаваў дэфiцыт квалiфiкаваных трэнераў у вялiкiм спорце. Мiж тым, трэнер — галоўнае звяно ў дасягненнi поспеху на прэстыжных мiжнародных спаборнiцтвах, перакананы беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў мiнiстру спорту i турызму Аляксандру Грыгараву i памочнiку прэзiдэнта па пытаннях фiзiчнай культуры, спорту i развiцця турызму Генадзю Аляксеенку вырашыць праблему недахопу высокапрафесiйных трэнераў. Прэзiдэнт лiчыць, што неабходна ў поўнай меры выкарыстоўваць патэнцыял тытулаваных беларускiх спартсменаў, якiя на спаборнiцтвах сусветнага ўзроўню дасягнулi высокiх вынiкаў i могуць перадаваць сваё майстэрства навiчкам. На думку беларускага лiдара, у iх псiхалогiя пераможцаў, i яны могуць выхаваць будучых алiмпiйскiх чэмпiёнаў.

Што датычыцца неабходных умоў для трэнiроўкi нацыянальных каманд па зiмовых вiдах спорту, то ў Беларусi яны створаны. Так, у алiмпiйскiм спарткомплексе «Раўбiчы» пабудавана траса мiжнароднага ўзроўню. «Умовы ёсць, было б жаданне трэнiравацца i перамагаць», — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым, на яго думку, беларускiм спартсменам, дарэчы, як i iх трэнерам, часта не хапае iмкнення да перамогi. «Калi ў спартсмене закладзена адказнасць перад краiнай i народам, ён будзе працаваць i перамагаць», — перакананы прэзiдэнт. Дух перамогi — адзiн з асноватворных фактараў дасягнення высокiх вынiкаў.

Кiраўнiк дзяржавы даручыў таксама дакладна вывучыць пытанне прадастаўлення спартсменам прэзiдэнцкай стыпендыi. «Гэта немалыя грошы, i атрымлiваць iх павiнны толькi дастойныя, тыя, хто дасягае высокiх вынiкаў», — сказаў прэзiдэнт.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кiраўнiк дзяржавы, прэзiдэнт Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 6 чэрвеня правёў пашыранае пасяджэнне Выканка
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика