Байкеры — па слядах Чарнобыля
Iнга МIНДАЛЁВА
Учора ў Мiнск прыбылi ўдзельнiкi мiжнароднага мотапрабегу «20 гадоў пасля Чарнобыля», арганiзаванага мiжнародным аб’яднаннем «Еўрабайкер».
Стартаваў мотапрабег 3 чэрвеня ў Аўстрыi, i з таго часу яго ўдзельнiкi праехалi ўсю Славакiю i Украiну, пабывалi ў Кiеве, Славуцiчы, Чарнобылi. Па Беларусi мотапрабег праходзiць па маршруту «Гомель—Ветка—Бабруйск—Мiнск». У ходзе яго байкеры пазнаёмiлiся з кiраўнiцтвам i жыхарамi Веткi, наведалi гарадскую бальнiцу i экспазiцыю Музея абразоў. Вечарам 7 чэрвеня ў Мiнскiм мiжнародным адукацыйным цэнтры прайшла сустрэча ўдзельнiкаў акцыi з прадстаўнiкамi Мiнiстэрства замежных спраў, Камiтэта па праблемах наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнгарвыканкама.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Мiнск прыбылi ўдзельнiкi мiжнароднага мотапрабегу «20 гадоў пасля Чарнобыля», арганiзаванага мiжнародным аб’яднаннем «Еўрабайкер» |
|