Дзiкiя кабаны развялiся ў зоне радыяцыйнага адчужэння
Iгар ГРЫШЫН
Як паведамiў БЕЛТА старшыня абласнога Камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Алег Акушка, у гэтым годзе колькасць дзiкiх кабаноў, якiя насяляюць гомельскiя лясы, на 9 працэнтаў перавысiла аптымальны ўзровень. На сёння iх агульная колькасць складае больш за 10 тыс. галоў.
Асноўны рост адзначаецца ў зонах радыеактыўнага забруджвання, дзе адстрэл вядзецца ў невялiкiм аб’ёме. Паводле слоў суразмоўцы, гэта стварае сур’ёзныя праблемы для сельскагаспадарчых прадпрыемстваў рэгiёна, прылеглых да тэрыторый зон адчужэння i Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагiчнага запаведнiка. Сёлета патравы пасеваў у гэтых раёнах склалi дзесяткi тысяч гектараў. «Запальчывая» пенсiянерка Высвятленне адносiнаў памiж жонкай i мужам у Баранавiчах прывяло да... узгарання апанента раз’юшанай жанчыны. 65-гадовы пенсiянер быў дастаўлены ў гарадскую бальнiцу Баранавiч з тэрмiчнымi апёкамi першай i другой ступенi галавы, левага пляча i грудзей. Пацярпеў стары падчас спрэчкi са сваёй другой палавінай: 57-гадовая жанчына акацiла мужа газай i падпалiла.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiў БЕЛТА старшыня абласнога Камiтэта прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Алег Акушка, у гэтым годзе колькасць дзiкiх кабаноў |
|