Мяжа абаронена «Шчытом»
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Акцэнт Своеасаблiвы экзамен на абараназдольнасць будуць трымаць беларускiя i расiйскiя вайскоўцы. З 17 па 25 чэрвеня на тэрыторыi нашай краiны пройдуць сумесныя камандна-штабныя вучэннi «Шчыт Саюза-2006». Плануецца, што вучэннi наведаюць прэзiдэнты i мiнiстры абароны абедзвюх краiн, будуць прысутнiчаць замежныя назiральнiкi больш чым з сарака дзяржаў свету. Колькасць вайскоўцаў, якiя будуць задзейнiчаны ў вучэннях, складзе 8800 чалавек, прычым упершыню Расiйскую Федэрацыю прадставяць каля 1800 ваеннаслужачых.Гэта будзе адно з самых буйных беларуска-расiйскiх вайсковых вучэнняў за апошнiя гады. Ва ўмоўных вайсковых аперацыях будуць удзельнiчаць i падраздзяленнi ваенна-паветраных сiл i войск процiпаветранай абароны. Ваенныя аэрадромы Беларусi ўжо прынялi шэсць верталётаў i 13 баявых самалётаў з Расii. Мэта ж вучэнняў — высветлiць узровень падрыхтаванасцi армii да абароны межаў Саюзнай дзяржавы. Трэба падкрэслiць, што патрабаваннi да плануемых ваенных гульняў, дэманстрацыi тэхнiкi i выканання баявых задач увогуле будуць вельмi жорсткiмi. Гэта адзначае i начальнiк Генеральнага штаба Узброеных Сiл — першы намеснiк мiнiстра абароны нашай краiны генерал-лейтэнант Сяргей Гурулёў: Яшчэ адна адметнасць у тым, што падчас ваенных мерапрыемстваў пройдзе iспыты сучасная тэхнiка — беларускiя мадэрнiзаваныя знiшчальнiкi i верталёты, сродкi радыёэлектроннага процiдзеяння, сiстэмы кiравання процiпаветранай абароны.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Своеасаблiвы экзамен на абараназдольнасць будуць трымаць беларускiя i расiйскiя вайскоўцы. З 17 па 25 чэрвеня на тэрыторыi нашай краiны пройдуць сумес |
|