Вiд на жыхарства ў Расii — у спрошчаным парадку
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Парламенцкi дзённiк На чарговым пасяджэннi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ратыфiкавалi Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян Рэспублiкi Беларусь i Расiйскай Федэрацыi на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання i жыхарства на тэрыторыях дзяржаў-удзельнiц Саюзнай дзяржавы.Пагадненне было падпiсана прэзiдэнтамi Аляксандрам Лукашэнкам i Уладзiмiрам Пуцiным у студзенi сёлета ў Санкт-Пецярбургу. Паводле слоў мiнiстра ўнутраных спраў нашай краiны Уладзiмiра Навумава, ратыфiкацыя пагаднення «дазволiць грамадзянам Беларусi ў спрошчаным парадку атрымлiваць на тэрыторыi Расii вiд на жыхарства: факт прыналежнасцi да беларускага грамадзянства будзе з’яўляцца падставай для падачы заявы аб выдачы вiду на жыхарства без улiку тэрмiну часовага знаходжання i неабходнасцi атрымання дазволу на часовае пражыванне на тэрыторыi Расii». Атрыманне вiду на жыхарства ў спрошчаным парадку, у сваю чаргу, забяспечыць беларускiм грамадзянам «бесперашкодную выплату пенсiй i медыцынскае абслугоўванне». Уладзiмiр Навумаў дадаў, што ратыфiкацыя пагаднення дасць таксама магчымасць грамадзянам дзвюх дзяржаў знаходзiцца ў суседнiх краiнах без рэгiстрацыi ў кампетэнтных органах па месцы знаходжання на працягу 30 сутак з моманту ўезду. «Акрамя таго, пагадненне дакладна вызначае, што на тэрыторыях дзяржаў-удзельнiц Саюзнай дзяржавы беларускiя i расiйскiя грамадзяне могуць знаходзiцца без мiграцыйнай карты». Таксама на пасяджэннi дэпутаты адобрылi ў двух чытаннях праект Закона «Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях арганiзацыi работы з грамадзянамi». Гэты дакумент быў падрыхтаваны з мэтай прывядзення заканадаўчых актаў краiны ў адпаведнасць з Указам прэзiдэнта Беларусi ад 13 верасня 2005 года № 432 «Аб некаторых мерах па ўдасканаленню арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах, iншых дзяржаўных арганiзацыях». У прыватнасцi, законапраект дапаўняе Кодэкс аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях ад 21 красавiка 2003 года новым артыкулам, якi прадугледжвае адказнасць за парушэнне парадку i тэрмiнаў выдачы даведак або iншых дакументаў, якiя змяшчаюць пацвярджэнне фактаў, што маюць юрыдычнае значэнне. Напрыклад, невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам тэрмiнаў iх выдачы цягне накладанне штрафу ў памеры ад 4 да 10 базавых велiчынь. Такi ж штраф прадугледжаны за неправамоцнае спагнанне платы за iх выдачу. Парламентарыi адобрылi ў першым чытаннi праект Закона «Аб унясеннi дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь». Як адзначыў намеснiк мiнiстра юстыцыi Iгар Тушынскi, законапраектам прапануецца ўстанавiць дадатковае пакаранне да пазбаўлення права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю для асоб, што прызнаюцца вiнаватымi ў скажэннi статыстычнай справаздачнасцi. Такiм дадатковым пакараннем будзе штраф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На чарговым пасяджэннi дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў ратыфiкавалi Пагадненне памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб забеспячэннi роўных
|
|