21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яшчэ раз пра льготы

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прашу растлумачыць, да якога ўзросту дзяцей шматдзетныя сем’i вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку. У нас пяцёра дзяцей. Калi старэйшыя паступiлi вучыцца i выпiсалiся, то з нас адразу запатрабавалi плацiць падатак. Акрамя таго мой муж мае iнвалiднасць II групы па зроку.

I яшчэ адно пытанне. Я чула пра льготы на будаўнiцтва жылля для таленавiтай моладзi да 31 года. Цi можа мая дачка на гэтай падставе ўзяць iльготны крэдыт для паляпшэння жыллёвых умоў у сувязi з тым, што яна са шматдзетнай сям’i i на час спаўнення ёй 23 гадоў вучылася ва унiверсiтэце? Цяпер яна другi год працуе па размеркаванню iнжынерам-тэхнолагам.

Т.А. ВАЙСЯРОВIЧ, Барысаўскi раён




Згодна з артыкулам 19 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб плацяжах за зямлю» ад выплаты зямельнага падатку вызваляюцца пенсiянеры па ўзросту, iнвалiды I i II групы i iншыя непрацаздольныя грамадзяне пры адсутнасцi працаздольных асоб, якiя сумесна з iмi жывуць або лiчацца згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку цi дамавых кнiг, а таксама шматдзетныя сем’i, якiя маюць траiх i больш непаўналетнiх дзяцей. Не ўлiчваюцца (пры наяўнасцi пацвярджальных дакументаў) у складзе працаздольных асоб тыя асобы, што пастаянна жывуць у сельскай мясцовасцi i працуюць у арганiзацыях, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi i ажыццяўляюць сельскагаспадарчую вытворчасць, у арганiзацыях аховы здароўя, культуры, сiстэмы адукацыi i сацыяльнай абароны, размешчаных у сельскай мясцовасцi, а таксама ваеннаслужачыя тэрмiновай службы, асобы, якiя адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волi, якiя лiчацца згодна з данымi пагаспадарчага ўлiку, дамавых кнiг або звестак упаўнаважанага органа, але часова не пражываюць.

Такiм чынам, можна зрабiць выснову, што згодна з гэтым артыкулам ваша сям’я мае права на вызваленне ад выплаты зямельнага падатку ў сувязi i са шматдзетнасцю, i з iнвалiднасцю гаспадара.

Аднак, як вынiкае з артыкула, шматдзетныя сем’i карыстаюцца льготай, калi яны маюць траiх i больш непаўналетнiх дзяцей. Згодна з артыкулам 20 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пасля дасягнення ўзросту васемнаццацi гадоў дзецi ўжо становяцца паўналетнiмi.

Iнвалiдам iльгота па выплаце падатку прадастаўляецца на падставе пасведчання iнвалiда, якое неабходна прадаставiць падатковаму органу, пенсiянерам — пенсiйнага пасведчання i пашпарта. Для вырашэння пытання, цi ёсць права на льготу ў сувязi з iнвалiднасцю, неабходна ведаць, каму быў прадастаўлены зямельны ўчастак, дзе вы працуеце, цi жывуць з вамi старэйшыя дзецi i iншыя звесткi, якiх вы ў сваiм лiсце не паведамляеце. Больш падрабязна даведацца аб сваiх правах на падатковыя льготы вы можаце ў мясцовым падатковым органе.

Для вырашэння жыллёвага пытання ваша дачка перш за ўсё павiнна стаць на ўлiк грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, па месцы жыхарства i (або) працы. Згодна з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 14.04.2000 № 185 iльготныя крэдыты прадастаўляюцца ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» грамадзянам, якiя маюць у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi права на атрыманне дзяржаўнай падтрымкi для будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылых памяшканняў, па зацверджаных спiсках, складзеных з захаваннем чарговасцi грамадзян.

Права на пазачарговае ўключэнне ў спiскi на льготнае крэдытаванне маюць у лiку iншых катэгорый таксама i шматдзетныя сем’i. Але ваша дачка хоча пабудаваць кватэру толькi для сябе, а не ў складзе шматдзетнай сям’i, таму гэтай iльготай яна скарыстацца не можа.

5 мая 2006 года Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 301 былi ўнесены дапаўненнi ў вышэйназваны Указ. Згодна з iм такое ж права на пазачарговае ўключэнне ў спiскi на льготнае крэдытаванне прадастаўлена паўналетнiм маладым грамадзянам, якiя з’яўляюцца лаўрэатамi спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы адораных вучняў i студэнтаў i (або) спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы таленавiтай моладзi, — па ўзгадненню з Мiнiстэрстам адукацыi, Мiнiстэрствам культуры i ў адпаведнасцi з дакументамi, якiя пацвярджаюць такое званне. Да маладых грамадзян Указ адносiць асоб ва ўзросце да 31 года.

Такiм чынам, калi ваша дачка — лаўрэат аднаго з названых фондаў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, то ў яе ёсць магчымасць скарыстацца гэтай iльготай. Для пастаноўкi на ўлiк i за растлумачэннем падрабязнасцяў ёй неабходна звяртацца ў выканаўчы i распарадчы орган па месцы свайго жыхарства i (або) па месцы працы.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прашу растлумачыць, да якога ўзросту дзяцей шматдзетныя сем’i вызваляюцца ад выплаты зямельнага падатку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика