Змова чатырнаццацiУ свеце 14 еўрапейскiх дзяржаў уступiлi ў змову з ЦРУ для дапамогi ў перавозцы падазраваемых у тэрарызме. Пра гэта гаварылася ў дакладзе швейцарскага дэпутата Савета Еўропы, якi быў падрыхтаваны паводле сямiмесячнага даследавання.У дакуменце гаворыцца аб наяўнасцi доказаў, якiя пацвярджаюць падазрэннi, што сакрэтныя турмы ЦРУ знаходзяцца на тэрыторыi Польшчы i Румынii, хоць улады гэтых краiн абвяргаюць падобныя абвiнавачваннi. Таксама ў дакладзе ўказваецца, што Iспанiя, Турцыя, Германiя i Кiпр былi пунктамi прыпынкаў пры перавозе падазраваемых, а Грэцыя i Германiя — «перасадачнымi вузламi». Еўрапейскiя СМI паведамлялi, што пасля тэрактаў 11 верасня амерыканскiя спецслужбы тайна перапраўлялi падазраваемых у тэрарызме ў трэцiя краiны, дзе на iх не распаўсюджвалiся амерыканскiя законы. Улады ЗША прызнавалi гэты факт, але абвяргалi абвiнавачваннi, што гэтыя зняволеныя падвяргаюцца катаванню. СЯЛЯНЕ ЎЗЯЛI ШТУРМАМ ПАРЛАМЕНТ Больш за тысячу бразiльскiх фермераў учынiлi беспарадкi ў будынку Нацыянальнага кангрэса ў Бразiлii. Сяляне выбiлi ўсё шкло i дзверы ў холе будынка i ўчынiлi бойку з аховай. Пры гэтым яны выкрыквалi лозунгi з патрабаваннем аграрнай рэформы. Завадатарамi беспарадкаў аказалiся актывiсты «Вызваленчага руху беззямельных сялян». Каля 300 чалавек былi арыштаваны, больш за 20 атрымалi раненнi i былi шпiталiзаваныя. СПЫНIЦЬ ЦЯГНIК... ДАЛОННЮ 17-гадовы жыхар Кiтая вырашыў спынiць цягнiк прыёмам кун фу. Юнак, аматар баявых адзiнаборстваў, стаў на рэйкi перад пасажырскiм цягнiком, якi прыбываў на станцыю i пачаў рабiць вядомае практыкаванне кун фу «павергнуць дракона васемнаццаццю ўдарамi далоняў». Толькi дзякуючы дзеянням палiцэйскiх, якiя выцягнулi хлопца з-пад колаў, удалося прадухiлiць трагедыю. Хоць магчымасцi байцоў Шаалiня амаль не маюць межаў, на гэты раз юнак ледзь не стаў ахвярай свайго захаплення. Цi самым вялiкiм майстрам кун фу? Хто ведае... ПАМЁР «ПЯТЫ БIТЛ» Знакамiты клавiшнiк Бiлi Прэстан, якога называлi «пятым удзельнiкам групы «Бiтлз», памёр пасля доўгай хваробы ва ўзросце 59 гадоў. Прэстан быў адзiным музыкантам, якi «ўжывую» iграў са знакамiтай лiверпульскай чацвёркай. Ён пачаў супрацоўнiчаць з iмi ў 1969 годзе. Акрамя бiтлоў Прэстан iграў з «Ролiнг стоўнз», Бобам Дзiланам, Арэтай Франклiн, напiсаў знакамiтую песню «You Are So Beautiful» для Джо Кокера.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 еўрапейскiх дзяржаў уступiлi ў змову з ЦРУ для дапамогi ў перавозцы падазраваемых у тэрарызме |
|