21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Атручаны ўкус... камара?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З развiццём турызму — ростам наведванняў лясоў Белавежскай пушчы, напрыклад, расце i захворваемасць на клешчавы энцэфалiт. У вынiку пастаяннага назiрання за цыркуляцыяй вiруса вызначаны 91 неспрыяльны раён. Самыя напружаныя — тры ачагi: Камянецка-Пружанскi, да якога далучаюцца Свiслацкi i Маларыцкi, Пухавiцка-Асiповiцкi, да якога далучаюцца Старадарожскi, Любанскi i Чэрвеньскi, Светлагорска-Рэчыцкi. Iнтэнсiўная цыркуляцыя вiруса клешчавага энцэфалiту адбываецца ў лесе i на лясных пашах, аднак значная частка штамаў была вылучана з кляшчоў i нават камароў, сабраных на сельскагаспадарчых угоддзях.

Клешчавы энцэфалiт — самае распаўсюджанае прыродна-ачаговае захворванне, якое перадаецца чалавеку i хатнiм жывёлам праз укусы кляшчоў. Аднак якiя яшчэ iнфекцыi перадаюцца чалавеку падобным чынам? Як засцерагчыся ад непрыемнасцяў i што рабiць з хворай казой? Расказвае кiраўнiк лабараторыi арбавiрусных iнфекцый Навукова-даследчага iнстытута эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Тамара САМОЙЛАВА.

— У Беларусi зараз устаноўлена цыркуляцыя 13 арбавiрусаў, сярод якiх больш за палову здольны выклiкаць захворваннi ў людзей. Самымi небяспечнымi ў эпiдэмiялагiчным сэнсе з’яўляюцца ўзбуджальнiкi клешчавага, заходне-нiльскага i калiфарнiйскага энцэфалiтаў.

— Мяркуючы па тым, як часта сродкi масавай iнфармацыi звяртаюцца да «клешчавай» тэмы, эпiдсiтуацыя па арбавiрусных iнфекцыях у Беларусi застаецца напружанай. Чым гэта абумоўлена?

— Па-першае, iнфекцыi, пра якiя мы гаворым, маюць яскрава выражаную сезоннасць. Самая высокая актыўнасць кляшчоў прыпадае на май-чэрвень. Па-другое, мы не ведаем рэальнай сiтуацыi з распаўсюджанасцю арбавiрусных iнфекцый. Укус iнфiцыраванага кляшча можа выклiкаць лiхаманкавы стан, калi павышаецца тэмпература, балiць галава... Некаторыя хворыя пры такiх сiмптомах не звяртаюць увагу ўрача на факт укусу, з-за чаго выстаўляецца памылковы дыягназ — вострае рэспiраторнае захворванне, бранхiт, пнеўманiя i г.д. Тым не менш, нават паводле зарэгiстраваных даных, штогод у нас фiксуецца некалькi дзесяткаў чалавек з клешчавым энцэфалiтам i некалькi соцень — ад 500 i вышэй з хваробай Лайма, пра якую мы пагаворым нiжэй. Па-трэцяе, людзi ўсё яшчэ недастаткова ведаюць пра той жа клешчавы энцэфалiт, хоць, здаецца, ва ўсiх гэта небяспека ўжо на слыху.

— Сапраўды, чулi мы шмат, а разумеем адно: страшна хадзiць там, дзе ёсць дрэвы. Лепей не хадзiць...

— Нiчога баяцца не трэба. Клешч сапраўды можа размяшчацца на вышынi да ста метраў, аднак нападае звычайна знiзу. Ён любiць траву i буралом, павалы ў лесе цi непадалёк ад дачных участкаў. Вось з-за чаго мы кажам, што навакольную тэрыторыю нельга запускаць: касiце траву i пакiдайце яе як мага далей ад жылля. Калi ласка, хадзiце ў лес, але апранайцеся так, каб не было адкрытых участкаў цела. Абавязкова — галаўны ўбор, штаны запраўляйце ў боты. Можна выкарыстоўваць рэпiленты, якiя прадаюцца ў аптэках i наносяцца на скуру перад выхадам на прыроду. Кожныя паўтары-дзве гадзiны праводзьце самаагляд i ўзаемаагляд. У такiм выпадку вас нiхто не ўкусiць. Дробны клешч не здольны пракусiць адзенне i нават грубая скура яму недаспадобы. Так што пэўны час пасля таго, як клешч з той жа травiнкi трапiў на ваша адзенне, ён будзе перамяшчацца блiжэй да цела, у прыватнасцi, да яго пяшчотных участкаў. Ваша задача — апярэдзiць кляшча, адшукаць яго вачыма i акуратна стрэсцi.

Калi ж вы былi няўважлiвымi, i клешч прысмактаўся, не здзiўляйцеся, што нiчога не адчулi: месца ўкусу ён здольны абязболiць. Памятайце, што алеем у гэтай справе не дапаможаш. Варта акуратна падчапiць «цела» iголкай або з дапамогай пятлi з нiткi. Пасля паспяховага завяршэння працэдуры змажце месца ўкусу ёдам. Калi нiчога не атрымалася, iдзiце да хiрурга. Самога кляшча пакладзiце ў полiэтыленавы пакецiк i аднясiце ў палiклiнiку па месцы жыхарства. Калi высветлiцца, што клешч быў заражаны, урач-iнфекцыянiст прызначыць амбулаторнае лячэнне. Дарэчы, у кожнай вобласцi зараз ёсць энтамалагiчная служба, дзе, праўда, здольны выяўляць толькi хваробу Лайма, якая перадаецца тым жа шляхам, што i клешчавы энцэфалiт, але да арбавiрусных iнфекцый не адносiцца, паколькi мае бактэрыяльнае паходжанне. Усе даследаваннi на вiрусны клешчавы энцэфалiт ажыццяўляюцца пакуль выключна ў нашай лабараторыi.

— Цi ёсць якое-небудзь адрозненне ў працяканнi клешчавага энцэфалiту i хваробы Лайма?

— Павiнна заўважыць, што нярэдка кляшчы з’яўляюцца носьбiтамi ўзбуджальнiкаў дзвюх гэтых хвароб, i ў чалавека назiраецца змешаны тып iнфiцыравання. Падчас заражэння на клешчавы энцэфалiт назiраецца лiхаманкавы стан, якi знiкае прыкладна праз 4—5 дзён, а праз 1—2 тыднi вяртаецца ў выглядзе паражэння мазгавых абалонак, што праяўляецца моцным галаўным болем, сутаргамi, напружаннем у мышцах. Пры вострым стане хваробы Лайма характэрны скурныя высыпаннi, серозныя менiнгiты i хранiчныя артрыты. Апошняя часам заяўляе пра сябе чырвоным кольцам на месцы ўкусу.

— Клешчавым энцэфалiтам i хваробай Лайма мы «абавязаны» кляшчам, а як адбываецца перадача згаданага вамi заходне-нiльскага энцэфалiту i што ўвогуле вядома пра iншыя арбавiрусы?

— Узбуджальнiк задодне-нiльскага энцэфалiту быў вылучаны ў Беларусi ў 1985 годзе ад пералётных птушак, пазней — ад камароў, прычым згодна з нашымi даследаваннямi вiрусаносьбiтамi з’яўляюцца не толькi лясныя камары, але i тыя, што жывуць побач з чалавекам, напрыклад, у тых жа падвалах. Даказана, што каля 20 працэнтаў менавiта такiх камароў заражаны вiрусам заходняга Нiла. Больш за тое, у цыркуляцыi вiруса бяруць удзел i мошкi, якiя масава, калi так можна сказаць, нападаюць на людзей. Хворы на такi энцэфалiт пакутуе ад лiхаманкi, галаўнога болю, лiмфадэнiту. Зараз наша лабараторыя ўдасканальвае метады дыягностыкi гэтай хваробы. Акрамя таго, мы вывучаем i многiя iншыя, пакуль слаба вывучаныя арбавiрусы, якiя перадаюць чалавеку кляшчы, мошкi цi камары.

— Крывасосныя членiстаногiя могуць быць небяспечнымi не толькi для чалавека, але i для хатняй жывёлы?

— Канешне. Заразiцца чалавек можа як праз укус, так i падчас няправiльнага ўжывання малака iнфiцыраваных коз цi кароў. Самi хворыя хатнiя жывёлы не маюць патрэбы ў лячэннi, ад iх не трэба пазбаўляцца, хоць яны могуць адмаўляцца ад ежы, стаць млявымi. Пакуль вы назiраеце ў малацэ кропелькi крывi, не пiце яго «сырым» — толькi гатаваным!

— Цi iснуюць якiя-небудзь спецыфiчныя сродкi абароны ад усiх гэтых кляшчоў, камароў, мошак?

— Спецыфiчная прафiлактыка заключаецца ў вакцынацыi ад клешчавага энцэфалiту груп рызыкi — тых, хто працуе ў запаведнiках цi ад’язджае на тэрыторыi з iнфекцыйнымi ачагамi. У той жа Расii гэта, скажам, Урал, Сiбiр, Далёкi Усход, дзе цыркулююць iншыя тыпы вiрусаў, прычым некаторыя з iх — больш небяспечныя для жыцця, чым нашы.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З развiццём турызму — ростам наведванняў лясоў Белавежскай пушчы, напрыклад, расце i захворваемасць на клешчавы энцэфалiт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика