«Я хачу вярнуцца...»Асабістае Прайшло, праляцела — але вярнулася. У вобразе гэтай чэхаўскай гераiнi. Яна — увасабленне далёкiх юнацкiх мараў i кахання. Таго святлейшага, што грэе душу ўспамiнам i назаўсёды засталося ў вёсцы. Сёння Яна ў адзiноце. I не бэз у вазе, а асеннiя кветкi. — Нiзка кланяюся, Вера Яўгенаўна, што ўскалыхнулi душу, вярнулi да вытокаў, да чысцiнi i шчырасцi. Цi адчуваеце жыццё ў глыбiнцы? — А што такое — жыццё? Вы спажываеце чужое: харчаванне, погляды, думкi. Я ж жыву сваiм. — Але ж вы некага чакаеце. Ён прыедзе на шыкоўнай iншамарцы, забярэ ўрэшце ў горад? — Не хачу. З горада i збегла. Праехала паўсвету, мела двух мужоў, маю двух сыноў. Жыццё сталася, як ёсць. Бог дараваў талент, рукi i прагу да жыцця. Майструю вырабы з саломкi, сама пяку хлеб. Здолела на заробленае купiць сабе i сыну дом. Мару адкрыць прыватную гасцiнiцу для замежных аматараў экалагiчнага турызму. — Вы жывяце марамi. — Жанчына павiнна жыць iмi. — Шкада, у такi прыгожы дом ступiць нага iншаземца. — Вы ж сваiх не прыкмячаеце. — Ну а калi сапраўдны беларус завiтае, прапануе дапамогу, руку i сэрца... — Ой, не трэба! — I ўсё ж ваш адрас? Куды пiсаць? — Карэлiцкi раён, Салдатавай. Вiктар ХУРСIК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзякуй табе, жанчынка, што напомнiла прыгажосць колiшняга жыцця. Шчымiць сэрца ад гэтага зруба, бярвенняў, не клееных нават газетамi. Колькi беларусаў |
|