Пакланiцца руцэ, якая хрысцiла Iсуса
Ларыса ЦIМОШЫК
Дзяснiца Iаана Хрысцiцеля, якая ў гэтыя днi вярнулася з Чарнагорыi ў Расiю, на пачатку лiпеня будзе прывезена ў Мiнск. Пакланiцца святынi беларускiя вернiкi змогуць з 3 па 6 лiпеня ў царкве Ефрасiннi Полацкай, прыходу ў гонар iконы Божай Мацi «Усiх смуткуючых радасць» (па вулiцы Прытыцкага).
Патрыярх Маскоўскi i Усяе Русi Алексiй II даў блаславенне на тое, каб як мага больш праваслаўных вернiкаў маглi адчуць сiлу рукi прарока i Прадцечы Iаана, у якога хрысцiўся сам Iсус Хрыстос. Да 16 чэрвеня святыня будзе выстаўлена ў маскоўскiм храме Хрыста Збавiцеля. Потым яе чакаюць вернiкi многiх гарадоў Расii, а таксама Мiнска i Кiева.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзяснiца Iаана Хрысцiцеля, якая ў гэтыя днi вярнулася з Чарнагорыi ў Расiю, на пачатку лiпеня будзе прывезена ў Мiнск |
|