21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

50 кiлаграмаў сукенак, касцюмаў, дзiцячых камбiнезонаў, шапачак. Для «асабiстага карыстання»

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Сiтуацыя

У пункце мытнага афармлення «Брузгi» пасля праходжання па «зялёнаму каналу» быў вернуты мiкрааўтобус, у якiм восем жыхароў г. Гродна ехалi з Польшчы, зусiм не абцяжарваючы сябе думкамi аб дэклараваннi тавару i выплаце мытнай пошлiны.

Паводле iнфармацыi намеснiка начальнiка Гродзенскай рэгiянальнай мытнi па праваахоўнай рабоце Аляксандра Высоцкага, у ходзе агляду ў гэтых людзей былi выяўлены тавары, якiя яны быццам бы купiлi ў Беластоку, прычым не паштучна, а «на вагу»: 10 кiлаграмаў сукенак, 10 кiлаграмаў дзiцячых камбiнезонаў, 10 кiлаграмаў шапачак...

Да прыкладу, у аднаго пенсiянера, як на свае вочы пераканаўся карэспандэнт «Звязды», было 45 кiлаграмаў адзення i абутку. Паводле тлумачэння гэтага чалавека, прадпрымальнiцкай дзейнасцю ён не займаецца, а 5 кiлаграмаў дзiцячых камбiнезонаў, па 10 кiлаграмаў жаночых блузак, сарочак, спаднiц i касцюмаў набыў асабiста для сябе. Прычым ведае ён толькi вагу, а колькасць гэтых рэчаў, аказваецца, не мае для яго нiякага значэння. Адзiнае, што ведае ў штуках, дык гэта пяць пар абутку. 50 кiлаграмаў тавару было i ў яго жонкi, таксама пенсiянеркi. I зноў жа, маўляў, нiякай камерцыi, усё для сябе.

«У гардэробе майго дзiцяцi можа быць што заўгодна, i нават 20 шапачак, — заявiла iншая жанчына. Пайшла i купiла свае 44,5 кiлаграма за «танныя капеечкi»: хачу — падлогу мыю, хачу — апранаю».

Дарэчы, пра так званую «таннасць». Увесь тавар — гэта не нейкае барахло з дзiркамi ад молi, а рэчы зусiм новыя, без дэфектаў, з польскiмi фабрычнымi этыкеткамi. Цi маглi яны прадавацца на вагу? I цi мог вышэйзгаданы пенсiянер выкласцi са сваю партыю тавару ўсяго 200 долараў, калi яе кошт, згодна з папярэдняй i даволi сцiплай ацэнкай, складае 2000 еўра?

Паводле слоў Аляксандра Высоцкага, ёсць усе падставы лiчыць, што цюкi з гэтым таварам людзi проста перавозяць, атрымлiваючы ўзнагароджанне ад сапраўднага гаспадара тавару, якi па зразумелых прычынах не афiшуе сваю асобу. У дадзеным выпадку ў iншай машыне ехала жанчына, якая пасля затрымання тавару прыбегла i пачала кансультаваць яго перавозчыкаў, як каму сябе паводзiць...

Пратаколы аб адмiнiстрацыйным мытным правапарушэннi перададзены ў суд.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пункце мытнага афармлення «Брузгi» пасля праходжання па «зялёнаму каналу» быў вернуты мiкрааўтобус, у якiм восем жыхароў г. Гродна ехалi з Польшчы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика