Бронзавы бюст «афганца» знойдзены, зладзеi затрыманы
Iлона IВАНОВА
У Магiлёве затрыманы людзi, якiя падазраюцца ў тым, што скралi бюст з магiлы ветэрана вайны ў Афганiстане, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнiкава.
Бронзавы бюст знiк з магiлы Андрэя Мельнiкава на Польскiх могiлках у Магiлёве ў ноч з 25 на 26 мая, i пошукi, якi вяла мiлiцыя, цяпер далi плён. Супрацоўнiкамi Ленiнскага РАУС Магiлёва, пры спробе прадаць метал, затрыманы 5 чалавек, тры з якiх маюць дачыненне да крадзяжу, а iншыя — да збыту. Усе яны — вельмi маладыя людзi, i толькi адзiн з «кампанii» — 30-гадовы мужчына, якi раней быў асуджаны. 20-гадовы магiляўчанiн Андрэй Мельнiкаў па-геройску загiнуў у Афганiстане ў 1988 годзе. Гэта адбылося ў час бою, калi трэба было ўтрымаць стратэгiчна важную вышыню, i гэтыя падзеi леглi ў аснову сцэнарыя вядомай кiнастужкi Фёдара Бандарчука «9-я рота».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве затрыманы людзi, якiя падазраюцца ў тым, што скралi бюст з магiлы ветэрана вайны ў Афганiстане, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнiкава
|
|