21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Яйцо цi курыца?

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

POST factum

Загадка, якая не давала спакою чалавецтву на працягу многiх стагоддзяў, здаецца, паспяхова вырашана. Гэта зрабiў брытанскi вучоны Джон Брукфiлд. Грунтуючыся на апошнiх даследаваннях у галiне генетычнай iнжынерыi, ён прыйшоў да высновы, што першапачаткова з’явiлася ўсё ж яйцо.

Брукфiлд сцвярджае, што генетычны матэрыял не падвяргаецца рэвалюцыйным змяненням у дарослым арганiзме. Менавiта таму для таго, каб з’явiлася на свет першая курыца, неабходна, каб у яйцы ўтварыўся яе эмбрыён. Гэтая выснова вучонага ў апошнiя тыднi шырока абмяркоўвалася ў брытанскiм навуковым свеце i была прызнана правiльнай.

Як заявiў прафесар лонданскага Каралеўскага каледжа Дэвiд Папiна, яйцо, з якога з’явiлася першая курыца, знесла асоба iншага заалагiчнага вiду. Аднак у вынiку нейкага генетычнага збою эмбрыён, якi развiўся ў iм, i даў усiм вядомую нам нясушку.

Расплацiўся з крэдыторамi... жонкай

Жыхар Румынii, у якога не было грошай, каб вярнуць доўг, аддаў крэдыторам у якасцi кампенсацыi ўласную жонку.

Эмiль Ланчу з мястэчка Iхiсу Ноў пазычыў у 72-гадовага Джозэфа Дасцiна Лостры 2 тысячы долараў. Але калi ўсе тэрмiны пазыкi скончылiся, i крэдытор заявiўся да даўжнiка дамоў асабiста, высветлiлася, што грошай у таго не было наогул. Тады Лостры прапанаваў Эмiлю здзелку: замест наяўных ён забiрае ў яго жонку Данiэлу. «Мне не было чым плацiць, i я быў вельмi напалоханы, я ведаю, як некаторыя крэдыторы з дапамогай бандытаў умеюць выбiваць даўгi. Так што ў мяне проста не было выбару, i я вымушаны быў падпiсаць паперу, што Данiэла цяпер будзе жыць з гэтым старым, i што я не буду мець да iх нiякiх прэтэнзiй», — заявiў небарака.

Але, як нi дзiўна, больш за ўсiх ад гэтай здзелкi выйграла якраз Данiэла. Калi раней на ёй быў увесь дом: ёй даводзiлася гатаваць, прыбiраць, працаваць па гаспадарцы, паднiмаць на ногi траiх сваiх дзяцей, то ў новым доме ўсё казачна перамянiлася. «Я жыву не горш за каралеву. Да мяне адносяцца як да важнай персоны, i мне нiчога не трэба рабiць», — кажа Данiэла. Здаецца, яна па-сапраўднаму задаволена тым, што так удала пазбавiлася ад гультая-мужа.

Выйшла замуж за... змяю

У iндыйскiм штаце Арыса адбылася, напэўна, адна з самых незвычайных вясельных цырымонiй. Як паведамляе адтуль карэспандэнт агенцтва AFP, у прысутнасцi амаль дзвюх тысяч гасцей 30-гадовая жанчына выйшла замуж за змяю.

Бiмбалпа Дас, як i належыць нявесце, была апранута ў святочную чырвона-залацiстую сары. Мясцовы свяшчэннiк замацаваў саюз, прачытаўшы традыцыйныя з гэтай нагоды мантры. Праўда, «жанiх» так i не ўдастоiў вясельную цырымонiю сваёй прысутнасцю. Замест яго на вяселлi прысутнiчала медная статуэтка ў выглядзе свяшчэннай рэптылii.

«Хоць змеi не ўмеюць размаўляць, мы кантактуем з iмi па-асаблiваму. Калi я стаўлю сподачак малака каля мурашнiка, дзе жыве кобра, яна заўсёды прыходзiць яго пiць, пры гэтым змяя мяне нi разу не ўкусiла», — расказала Дас. Трэба адзначыць, што Бiмбала належыць да самай нiзкай касты iндыйскага грамадства, з’яўляючыся членам секты вайшнаваў-вегетарыянцаў. Яе прыхiльнiкi i дазволiлi ёй выйсцi замуж за змяю, якая, дарэчы, можа дасягаць у даўжыню пяцi метраў. Мясцовыя жыхары таксама адобрылi гэты незвычайны саюз Бiмбалы са свяшчэннай у Iндыi жывёлiнай, якая атаясамлiвае сабой бога разбурэнняў Шыву. Яны лiчаць, што гэты шлюб прынясе iх вёсцы ўдачу i абаронiць ад непрыемнасцяў. Такога ж меркавання прытрымлiваецца i мацi нявесты, якая паспела ўжо выдаць замуж (за мужчын, праўда) дзвюх сваiх дачок i ажанiць двух сыноў. «Бiмбала часта хварэла, — расказвае яна, — а ў нас не было грошай на яе лячэнне. Аднак пасля таго, як яна стала насiць малако кобры, хвароба з цягам часу адступiла. Гэта i разбудзiла яе цiкавасць да змяi». Цяпер маладая жанчына будзе жыць недалёка ад сваёй другой «палавiны» — ёй пабудавалi хацiну побач з нарой, у якой жыве кобра.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Загадка, якая не давала спакою чалавецтву на працягу многiх стагоддзяў, здаецца, паспяхова вырашана
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика