21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Кiно, якое славiць Госпада

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Афiшуем

Фестываль «Магнiфiкат», якi пройдзе з 7 па 11 чэрвеня ў Глыбоцкiм раёне, сёлета сабраў у сваёй праграме больш за 30 фiльмаў i тэлепраграм з дзевяцi краiн свету.

«Магнiфiкат» — хрысцiянскi гiмн, словы якога паходзяць са святога пiсання. Яны славяць Госпада, i iх вымавiла сама Мацi Бажая, калi насiла свайго сына.

Славiць Госпада можна i не толькi словам, але i справай. Асаблiва калi справа звязана з самай папулярнай у наш час мовай — кiнематаграфiчнай.

Аўтар iдэi фестывалю i яго кiраўнiк, беларускi рэжысёр-дакументалiст Юрый Гарулёў, сам даказвае перспектыўнасць гэтай справы. Летась на самым першым фестывалi хрысцiянскiх фiльмаў «Магнiфiкат» ён атрымаў прэмiю «За духоўнае адраджэнне». Але тады ўсё толькi пачыналася i натхняць удзельнiкаў сапраўды прыходзiлася ўласным прыкладам. Сёлета да нас ужо даслалi свае работы кiнамайстры i тэлевiзiйшчыкi з Албанii, Канады, Латвii, Мексiкi, Польшчы, Расii, Чэхii, Швейцарыi.

Юрый ГАРУЛЁЎ, кiнадакументалiст:

— Летась мы шукалi адказы на пытанне: хто мы такiя, тыя людзi, якiя робяць фiльмы ў гэтай галiне? Мы шукалi работы, каб арганiзаваць гэты фестываль. Сёлета мы робiм другi крок. Прадстаўленыя работы значна вышэйшыя па мастацкiх вартасцях, чым летась — не такiя прамыя, даволi складаныя, журы будзе няпроста знайсці сярод iх лепшую. Асабiста ў мяне выклiкалi цiкавасць дзве латвiйскiя карцiны. Фiльм швейцарскага рэжысёра Андрэа Канэта «Iсус-вандроўнiк» ужо атрымлiваў узнагароду «За лепшы дакументальны фiльм» на мiжнародным кiнафестывалi ў Iталii, таксама вельмi цiкавы. Беларусь будзе прадстаўлена добра. Але я звярнуў бы асаблiвую ўвагу на новую работу Галiны Адамовiч «Завядзёнка». Гэта прыклад таго, як пры мiнiмуме сродкаў зрабiць добрае кiно, калi ёсць талент.

«Магнiфiкат» — унiкальны фестываль на тэрыторыi СНД. У яго конкурснай праграме ўдзельнiчаюць работы замежных i беларускiх майстроў у галiне кiнадакументалiстыкi i тэлебачання, якiя прадстаўляюць усе хрысцiянскiя канфесii, нягледзячы на тое, што яго арганiзацыю ўзялi на сябе беларускiя католiкi.

Аляксандр АМЯЛЬЧЭНЯ, святар:

— Усе хрысцiяне, якiя чытаюць святое пiсанне, ведаюць словы «Каб усе былi адно». Гэта апошнiя словы Хрыста, яны адносiлiся да ўсiх яго паслядоўнiкаў. Наша мiсiя заключаецца ў тым, каб мы ўклалi сваю кроплю ў мора аб’яднання хрысцiян. Мы не дзелiм фiльмы па iх канфесiйнай прыналежнасцi. Летась, напрыклад, з трох першых прэмiй на фестывалi дзве ўзялi прадстаўнiкi праваслаўных. Сёлета шэраг работ таксама прадстаўлены iнфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай царквы. Ёсць у праграме дзве работы «Белвiдэацэнтра», таксама праваслаўныя па духу. Прыемна i цiкава пазнаёмiцца з дакументальным кiно i тэлепраграмамi, якiя зроблены на раённых i рэгiянальных студыях. Для людзей, якiя там працуюць, дыпломы нашага фестывалю сапраўды многае значаць, гэта i для iх падтрымка таксама.

Беларускi мiжнародны хрысцiянскi фестываль толькi вучыцца. Але ведае, у каго вучыцца i дзеля каго iснаваць. Яго iдэя звязана з iмем святога Максiмiльяна. Гэта чалавек, якi загiнуў у канцлагеры Аўшвiц у 40-х гадах. Пры жыццi ён падтрымлiваў i развiваў хрысцiянскiя мас-медыя. У яго гонар у Польшчы ўжо каля 20 гадоў iснуе фестываль хрысцiянскiх фiльмаў Nepokalanow. У Беларусi ёсць сваё падобнае мястэчка — нездарма фестываль вырашылi праводзiць у Глыбокiм, у Удзелi, у Мосары. Гэта свята найперш для людзей, якiя там жывуць. Але калi ёсць жадаючыя спецыяльна туды прыехаць, яны могуць звязацца з айцом Аляксандрам па тэлефоне 6529024, якi абяцаў дапамагчы. Дарэчы, уваход на фестывальныя мерапрыемствы свабодны, гэта значыць бясплатны.

— Мы свядома выбралi правiнцыю для правядзення гэтага фестывалю, — гаворыць айцец Аляксандр. — Мы маем на мэце даць людзям тую кiнапрадукцыю, якую шырока не паказваюць. На маю думку, у словах «няма попыту» хаваецца скрыты фальш. Летась мы адчулi, што попыт ёсць. Ёсць у нас iдэя арганiзаваць «Рэха фестывалю» — правесцi фiльмы па прыходах, па мястэчках i гарадах, арганiзаваць сустрэчы са стваральнiкамi. Магчыма, у будучым зможам гэта рабiць.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Ларыса ЦIМОШЫК.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фестываль «Магнiфiкат», якi пройдзе з 7 па 11 чэрвеня ў Глыбоцкiм раёне, сёлета сабраў у сваёй праграме больш за 30 фiльмаў i тэлепраграм з дзевяцi кр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика