21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дынастыя

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ларыса ЦIМОШЫК

Карані

Доўгая алея да сядзiбы — нiбыта калiдор, па якiм ты трапляеш на некалькi вякоў назад. Такое адчуванне ўзнiкае, калi праходзiш да сядзiбы Агiнскага ў Залессi. I калi б яе ўладар Мiхал Клеафас Агiнскi не напiсаў паланез «Развiтанне з радзiмай», напэўна, падобная настальгiчна-шчымлiвая музыка сама нарадзiлася б у галаве. Крокi выбiваюць рытм. Дрэвы напяваюць мелодыю. Вецер яе то спыняе, то развiвае далей...

Дарога да гэтай сядзiбы для Iва Залускага пачалася некалькi гадоў таму, калi ён упершыню наведаў сваё «радавое гняздо». Вось так жа крокi дыктавалi мелодыю. Вецер выклiкаў трымценне не толькi ў дрэвах.

Мелодыя, якая нарадзiлася ў Залессi, стала тэмай жыцця. Для Iва Залускага i яго брата Анджэя — тэмай пошуку сваiх беларускiх каранёў. Для нас — тэмай пошуку свайго страчанага мiнулага.

У Залессi нарадзiлася Амелiя, дачка Мiхала Клеафаса Агiнскага. Прабабка Iва. Яна стала Залускай, калi выйшла замуж за Караля Тэафiла Залускага. Адсюль i новае прозвiшча прамых нашчадкаў Агiнскага. Толькi жывуць нашчадкi слыннага беларускага роду цяпер у Польшчы i Англii.

У 1946-м годзе бацькi Iва Залускага пераехалi ў Вялiкабрытанiю. У Амплефорскiм каледжы бенедыкцiнцаў ён пачаў вучыцца iграць на фартэпiяна. Затым працягваў навучанне ў Каралеўскай акадэмii музыкi i ў Педагагiчным каледжы. Музыкант i музыказнаўца. Пiсаў пра многiх кампазiтараў. Але некалькi апошнiх гадоў вывучае творчасць Агiнскага. Жыццё Агiнскага даследуе i Анджэй Залускi, брат Iва, якi жыве ў Польшчы. Анджэй таксама бываў у Залессi — мог сабе ўявiць як усё тут было ў дзяцiнстве прабабкi Амелii. Цi будзе так яшчэ некалi?

У сядзiбу Агiнскага ўжо ездзяць турыстычныя групы. Але яна будзе мяняцца, аднаўляцца. У жнiўнi праект па рэстаўрацыi сядзiбы пройдзе экспертызу, з верасня павiнна пачацца рэстаўрацыя. На працягу чатырох гадоў сядзiбу мяркуюць аднавiць, прычым не закрываючы яе падчас рэстаўрацыi, думаюць аднаўляць па частках.

Першы прыпынак пасля Мiнска для Iва Залускага — менавiта ў Залессi. Прапрапраўнук Агiнскага тыдзень праводзiць у Беларусi. Наведаў Маладзечна, 4 чэрвеня ён ганаровы госць музычнага конкурсу iмя Агiнскага, якi праходзiць у Смаргонi. Прадаўжальнiкi роду Агiнскага, якi служыў сваёй краiне, i цяпер дэманструюць прыклад добрых адносiнаў да сваёй радзiмы. I кожны з братоў лiчыць неабходным сказаць сваё слова пра заснавальнiка знакамiтай дынастыi, напiсаўшы пра яго кнiгу.

Кнiгi розныя. З кнiгi Анджэя Мiхал Клеафас Агiнскi паўстае палiтычным дзеячам, дыпламатам, нават авантурыстам. Iва даследуе жыццё музыканта. Яго кнiга, якую ў перакладзе на рускую мову выдала мiнскае выдавецтва «Чатыры чвэрцi», нездарма мае назву «Ген Агiнскага». Яе прадставiў сам аўтар.

— Вялiкi гонар для мяне знаходзiцца ў Беларусi, дзе адчуваю павагу, хоць я нарадзiўся ў Польшчы, жыву ў Англii, — гаворыць Iва Залускi. — Але мае каранi ў Польшчы i Беларусi. Таму я тут пачуваюся як у сябе дома.

Для мяне найважней, каб цэлы свет ведаў творы Агiнскага, яго гiсторыю. Каб ведаў i пра тое, што ў ягонай дынастыi кампазiтары ёсць да нашага дня. У напiсаннi кнiгi «Ген Агiнскага» я атрымлiваў дапамогу з Лiтвы, Польшчы, Беларусi, Расii. Дасылалi дакументы, рукапiсы, з гэтага ўдалося сабраць архiў iнфармацыi.

— Раскажыце, хто пасля вас будзе працягваць дынастыю Агiнскага?

— Музычная дынастыя Агiнскiх працягваецца далей. Маё пакаленнне — брат Анджэй i я. Далей ёсць ужо два пакаленнi. У Польшчы — Асташэўскiя, там тры музыканты. I ў Англii яшчэ адно пакаленне — Зайлер. I ўсе адчуваюць гены Агiнскага. Праз два пакаленнi пасля мяне iдзе гэты ген, на пiянiна iграюць яго прадстаўнiкi, на кларнеце. Малодшаму 16 гадоў, яшчэ ў школе вучыцца. Але ў пакаленнi 40-гадовых нашчадкаў Агiнскага ёсць прафесiйныя музыканты.

— Калi Вы ўсвядомiлi сваё паходжанне? Калi адчулi, што любiце музыку?

— Я з маленькага ўзросту iграў на фартэпiяна. Адкрыў Агiнскага 15 гадоў таму, зацiкавiўся спадчыннасцю. Але перад тым быў выкладчыкам музыкi, граў у рок-бандзе i не думаў пра Агiнскага. Усё прыйшло потым.

Iва Залускi стаў не проста прапагандаваць музыку свайго продка. Ён стаў збiраць музыку ўсёй дынастыi. Таму што яе пiсаў i сын Мiхала Клеафаса Ксаверый, i дачка Амелiя. Тры зборнiкi Iва Залускi ў гэты прыезд перадаў беларускаму музею Тэатральнай i музычнай культуры. Асобная размова пра поўны зборнiк паланезаў самога Агiнскага. У зборнiку, якi перадаў Iва, усяго 24 паланезы. Але да гэтага часу ў Беларусi было вядома толькi 18 паланезаў. Шэсць твораў Iва знайшоў у дадатак да iх. Англiйскi прапраўнук Агiнскага з задавальненнем сам iх выконвае.

Ён любiць iграць музыку i iншых прадстаўнiкоў дынастыi. А гэта творы розных стыляў: ад тых, якiя напiсаныя для клавесiна, да сучасных рок-опер, якiя належаць самому Iва. Напрыканцы 90-х гадоў у Лондане ўбачылi свет два кампакт-дыскi, якiя называюцца «Музыка дынастыi Агiнскiх». Выканаўца — Iва Залускi.

Нам таксама пашчасцiла: у гэты прыезд музыку сваёй дынастыi Iва Залускi выконваў на сольным канцэрце ў канцэртнай зале iмя Шырмы Белдзяржфiлармонii. Тыя, хто не здолеў патрапiць, могуць навярстаць страчанае: беларускае выдавецтва «Каўчэг» выдала кампакт-дыскi, якiя ўключаюць поўны збор паланезаў Агiнскага ў выкананнi яго прапрапраўнука. Прывiтанне, радзiма!..



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Доўгая алея да сядзiбы — нiбыта калiдор, па якiм ты трапляеш на некалькi вякоў назад. Такое адчуванне ўзнiкае, калi праходзiш да сядзiбы Агiнскага ў З
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика