21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Добраахвотнасць — галоўны прынцып удзелу ў выпускным тэлепраекце

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея НIКАЛАЕВА

Некалькi дзён таму мы па просьбе нашых чытачоў паспрабавалi высветлiць прычыну пераносу ў беларускай сталiцы даты правядзення выпускных вечароў з 10 на 9 чэрвеня (чытай нумар «Звязды» за 7 чэрвеня). Праўда, у той дзень нам не ўдалося звязацца з кiраўнiцтвам Камiтэта па адукацыi Мiнгарвыканкама i ўсе тлумачэннi даў чытачам «Звязды» намеснiк мiнiстра адукацыi Казiмiр Фарыно. I ўсё ж такi, хоць i са спазненнем, але мы атрымалi каментарый ад начальнiка аддзела выхаваўчай работы камiтэта Галiны Балашовай.

Пытанне, якое задавалi нашы чытачы, датычылася правядзення агульнагарадскога выпускнога балю ў сталiчным Палацы спорту 13 чэрвеня. Галiна Балашова патлумачыла, што падобнае мерапрыемства праводзiцца ў горадзе ўпершыню — гэта тэлевiзiйны праект, эксклюзiўны канцэрт, якi будзе пазней транслiравацца па аднаму з беларускiх тэлеканалаў. Бiлеты, якiя распаўсюджваюцца сярод выпускнiкоў, не запрашальныя, а канцэртныя. Цэны на iх вар’iруюцца ад 15 да 35 тысяч рублёў (гэта iнфармацыя можа быць не зусiм дакладнай — Н.Н.) i частка бiлетаў была перададзена ў свабодны продаж.

— Магчыма, з педагагiчнага пункту погляду было б больш правiльна зрабiць уваход на канцэрт бясплатным i раздаваць запрашальныя бiлеты ў якасцi заахвочвальнай меры найбольш дастойным выпускнiкам, якiя маюць дасягненнi ў вучэбнай, спартыўнай цi грамадскай дзейнасцi, але ў дадзеным выпадку гэта мерапрыемства — камерцыйнае, — падкрэслiла Галiна Балашова, — хоць яно i разлiчана на аўдыторыю выпускнiкоў. Мы аказваем яму, так бы мовiць, iнфармацыйную падтрымку ў школах. Я спецыяльна звязалася з кiраўнiкамi навучальных устаноў, каб высветлiць, як распаўсюджваюцца бiлеты i цi не аказваецца на вучняў цiск. Мне паведамiлi, што асобныя школы падключылi свае шэфскiя арганiзацыi, каб тыя аплацiлi для выпускнiкоў наведванне канцэрта. Магу толькi вiтаць такое супрацоўнiцтва.

А вось з папрокамi наконт даты правядзення агульнагарадскога выпускнога балю не магу пагадзiцца: справа ў тым, што гэта мерапрыемства разлiчана не толькi на адзiнаццацiкласнiкаў, але i на выпускнiкоў базавай школы (а iх у горадзе 23 тысячы чалавек), а таксама на выпускнiкоў прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў. У рэшце рэшт, кожны вырашае сам, цi можа ён адарвацца ад працэсу падрыхтоўкi да тэсцiравання. Тым больш што 14 чэрвеня правядзенне цэнтралiзаванага тэсцiравання не запланаванае...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Некалькi дзён таму мы па просьбе нашых чытачоў паспрабавалi высветлiць прычыну пераносу ў беларускай сталiцы даты правядзення выпускных вечароў з 10 н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика