21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Аляксандр ЛУКАШЭНКА: Беларусь зацiкаўлена ў доўгатэрмiновым узаемавыгадным супрацоўнiцтве з Алтайскi

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь зацiкаўлена ў доўгатэрмiновым узаемавыгадным супрацоўнiцтве з Алтайскiм краем Расiйскай Федэрацыi. Аб гэтым прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка заявiў 8 чэрвеня на сустрэчы з кiраўнiком адмiнiстрацыi гэтага расiйскага рэгiёну Аляксандрам Карлiным.

Кiраўнiк дзяржавы станоўча ацанiў узровень двухбаковага гандлёва-эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Як адзначыў прэзiдэнт, прыезд у Беларусь губернатара Алтайскага края — знак таго, што рэгiён зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з нашай краiнай. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэты iнтарэс — узаемны. Перспектыўнымi беларускi лiдар лiчыць сумесныя праекты ў галiне прамысловасцi i сельскай гаспадаркi. Паводле яго слоў, цяпер беларускi бок актыўна прапрацоўвае пытанне закупак у Алтайскiм краi пшанiцы цвёрдых сартоў, якую ў рэспублiцы вырасцiць складана.

Паводле яго слоў, у свой час супрацоўнiцтва Беларусi з рэгiёнамi Расiйскай Федэрацыi «выратавала Саюз дзвюх краiн». «Мы не мелi б цяпер такiх блiзкiх адносiнаў», — адзначыў кiраўнiк дзяржавы.

На сустрэчы акрамя пытанняў двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусi i Алтайскага края iшла размова i аб ходзе будаўнiцтва Саюзнай дзяржавы. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкi, нягледзячы на тое, што сёння ў саюзным будаўнiцтве шмат робiцца, па шэрагу напрамкаў iдзе тармажэнне. Ён падкрэслiў, што Беларусь па-ранейшаму прыхiльнiца iдэй iнтэграцыi, але ў пэўных пытаннях застаецца непахiснай. Так, наша краiна нiколi не ўвойдзе ў склад Расiйскай Федэрацыi. «Нам гэта не патрэбна, Беларусь — самадастатковая краiна», — сказаў прэзiдэнт.

Яшчэ адна прынцыповая пазiцыя кiраўнiцтва нашай краiны датычыцца праблемы ўвядзення адзiнай валюты на тэрыторыi Беларусi i Расii. Аляксандр Лукашэнка лiчыць, што «нельга ставiць калёсы паперадзе каня», i пытанне валюты неабходна прапiсаць у Канстытуцыйным акце Саюзнай дзяржавы, якi будзе прымацца на рэферэндуме.

«Мы не з’яўляемся працiўнiкамi Саюза, як некаторыя гавораць. Наадварот, сёння ўвесь свет падзелены на саюзы, i за iмi — будучае», — адзначыў беларускi лiдар.

Пры гэтым ён падкрэслiў, што Беларусь не чакае ад Расii якiх-небудзь прэферэнцый. «Мы толькi хочам працаваць у эканомiцы як адна краiна», — сказаў прэзiдэнт.

Разам з тым, лiчыць кiраўнiк дзяржавы, расiйскi бок ставiць пад пагрозу выкананне дамоўленасцi аб стварэннi роўных умоў для суб’ектаў гаспадарання. Так, ужо сёння расiйскi газ на гранiцы Беларусi i Расii каштуе ў паўтара раза даражэй, чым, напрыклад, ён абыходзiцца прадпрыемствам Смаленска. Прэзiдэнт падкрэслiў, што Беларусь не супраць павышэння цаны на газ. Але такая ж цана на парытэтнай аснове павiнна быць устаноўлена i для суб’ектаў Саюзнай дзяржавы. Толькi ў тым выпадку можна гаварыць аб роўных умовах гаспадарання. I дагавор аб роўных умовах, нагадаў кiраўнiк дзяржавы, мае прыярытэтны характар адносна нацыянальных заканадаўстваў.

Закранаючы пытанне прыватызацыi ААТ «Белтрансгаз», Аляксандр Лукашэнка пацвердзiў, што беларускi бок не пойдзе на яго продаж па балансаваму кошту. Прыняць такiя ўмовы можна толькi пры згодзе Расii даць магчымасць Беларусi ўдзельнiчаць у распрацоўцы радовiшчаў вуглевадароднай сыравiны.

Гаворачы аб адносiнах расiян да Беларусi, губернатар падкрэслiў, што пераважная частка жыхароў Алтайскага края «з пашанай i павагай ставяцца да беларускага народа». I ўсе спробы СМI сказiць такое ўяўленне аб нашай рэспублiцы маюць толькi адваротны эфект.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.



 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь зацiкаўлена ў доўгатэрмiновым узаемавыгадным супрацоўнiцтве з Алтайскiм краем Расiйскай Федэрацыi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика