21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сведка лёсу Беларусі, або Вандроўка ў Гродна

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павел БЕРАСНЕЎ

ПАЗНАЙ СВОЙ КРАЙ

Хто з нас не любiць выхадныя? Але вось як iх правесцi з карысцю i не праваляцца два днi на канапе перад тэлевiзарам... Лёгка! Для гэтага толькi трэба патэлефанаваць сябрам, сабрацца з iмi разам, сесцi на цягнiк i накiравацца... напрыклад, у Гродна! Чаму менавiта туды? А дзе яшчэ на Беларусi вы знойдзеце горад, у якiм куды нi кiнь позiрк — будынак цi ХVIII, цi XIX стагоддзя?.. Вырашана — едзем у Гродна.

КАРЫСНАЯ IНФАРМАЦЫЯ

Канешне, знайсцi цiкавую кропку на карце — справа не лёгкая, а арганiзаваць вандроўку туды — дык i зусiм не мядовая. Але цяжкасцi акупляюцца асалодай ад новых мясцiн, людзей, уражанняў ад падарожжа. Нялёгкая справа зроблена — «стратэгiчным» пунктам выбрана Гродна. Зараз трэба заняцца арганiзацыяй. Па-першае, вызначыцца з транспартам, гэта значыць «праштудзiраваць» расклады руху цягнiкоў i аўтобусаў. Тут галоўнае — не саромецца звяртацца ў даведачныя службы вакзалаў, дзе ўсё падкажуць i ўсiм дапамогуць. I, паважанае студэнцтва, не забудзьце, што льготы дзейнiчаюць толькi ў выхадныя i святочныя днi, пры гэтым толькi на цягнiках беларускага фармiравання...

Што датычыцца Гродна, то аптымальны варыянт — адпраўленне са сталiцы ў 21.17 на 615-м цягнiку «Мiнск—Гродна», якi прыбывае на канцавую станцыю ў 5.13 ранiцай наступнага дня. Iльготны бiлет у плацкартны вагон каштуе 7810 рублёў. Для вяртання назад у той жа дзень ёсць некалькi варыянтаў: 1. Прыгарадныя цягнiкi (выезд з Гродна ў 18.15, перасадка ў Баранавiчах на электрычку i прыбыццё на станцыю «Iнстытут Культуры» а палове першай ночы); 2. Начны цягнiк «Гродна—Мiнск» (22.43 — выезд з Гродна, 6.14 — выхад на платформу мiнскага вакзала); 3. Цягнiк небеларускага фармiравання «Гродна—Унеча» (15.53 — 22.45. Нягледзячы на адсутнасць iльгот, адкiдваць гэты варыянт не варта, бо квiток тут у агульны вагон каштуе крыху больш за 9 тысяч); 4. Аўтобусы.

Калi з транспартам пытанне вырашана i загадзя купленыя квiткi ляжаць у кiшэнi, трэба вызначыцца з культурна-турысцкай праграмай. Добра, калi ёсць знаёмыя, родзiчы, цi «знаёмыя знаёмых» у горадзе-мэце падарожжа. А калi няма? Тады лезем у «скрыню», дзе можна знайсцi адказы на амаль усе хвалюючыя пытаннi — сусветную сетку Internet. Там заўсёды знойдзецца як афiцыйны, так i аматарскi сайт горада. I, як паказала практыка, найбольш карысную iнфармацыю для турыстаў можна знайсцi якраз-такi на неафiцыйным сайце. З тэкста пра гiсторыю Гродна i старонкi з фотакарткамi горада я склаў спiс з 26 аб’ектаў, на якiя было б цiкава паглядзець. Але вось незадача — суаднесцi якую-небудзь гiстарычную каштоўнасць з кропкай на карце, зусiм не ведаючы горада, проста немагчыма. Прышлося завiтаць у Гродзенскi чат, дзе знайшлася адна дзяўчына, якая ветлiва згадзiлася дапамагчы i пазначыла лiчбамi на электроннай карце мясцiны, што нас цiкавiлi. За што ёй вялiкi i шчыры дзякуй.

ВОСЬ ЁН, ГОРАД З АЛЕНЕМ СВЯТОГА ГУБЕРТА НА ГЕРБЕ!

I вось на досвiтку з цягнiка выгрузiлiся на платформу Гродзенскага чыгуначнага вакзала 7 маладых вандроўнiкаў, з агеньчыкамi ў вачах i радасцю ў грудзях, з кайстрамi за плячамi i фотаапаратамi на шыях. Паколькi падсiлкавацца ў вагоне мы не паспелi, то купiлi на толькi-толькi прачнуўшымся вакзале гарачую гарбату i рушылi ў блiжэйшы да вакзала дворык, дзе i ўсталявалiся на лаўцы, каб пад’есцi i зрабiць нашыя заплечнiкi больш лёгкiмi.

А потым — пачатак блукання па яшчэ соннаму гораду, гораду—сведку многiх падзей, што выпалi на лёс Беларусi. Навокал амаль няма людзей, толькi жанчыны ў аранжавых накiдках наводзяць чысцiню i парадак, ды ў вокнах тралейбусаў бачны людзi, якiя едуць на працу. Амаль на кожным доме можна знайсцi шыльдачку «Гiсторыка-культурная каштоўнасць». Не, каб адчуць гродзенскую атмасферу, трэба пабыць там, пахадзiць па брукаваных вулачках, зазiрнуць у кожны куток, пасядзець на крутым беразе шпаркага Нёмана...

Ля Вечнага агню мы пазнаёмiлiся з прадстаўнiкамi мясцовай моладзi — Артурам i Ганнай, якiя вярталiся з начной дыскатэкi, i, нават не звяртаючы ўвагi на стомленасць, добраахвотна згадзiлiся стаць нашымi экскурсаводамi.

ФАРНЫ КАСЦЁЛ

На Савецкай плошчы якраз iшла рэканструкцыя, а сама яе тэрыторыя больш нагадвала ўзаранае поле, чым цэнтр горада. Але ад пясчаных гор i працуючых экскаватараў i бульдозераў увагу адцягвае Фарны касцёл... Гонкiя вежы на фоне блакiтнага неба i неспешна плывучых аблокаў, цудоўна-светлая велiч як звонку так i ўнутры проста захоплiвае дух нават у мяне, дзiцяцi сучаснага горада i шматпавярховых дамоў. А ўявiце сабе, што адчувалi людзi, напрыклад, у XVII стагоддзi!..

ЗАМКI: СТАРЫ I НОВЫ

I нарэшце, самае сэрца Гродна — Стары i Новы замкi. З гары, на якой яны размешчаны, адкрываецца цудоўная панарама Гродна, старажытнага i сучаснага... А якi музей у Старым замку — проста «разыначка»! Сумняваюся, што нават Нацыянальны гiстарычны музей у Мiнску зможа пахвалiцца сапраўдным цэлым слуцкiм поясам канца XVIII стагоддзя! А Новы замак? Цi ведаеце вы, дзе праходзiў апошнi «нямы» сойм Рэчы Паспалiтай («нямы» — таму што дэпутаты, выражаючы нязгоду падзелу Рэчы Паспалiтай, маўчалi тры днi, але назiральнiкi Кацярыны II задаволена абвясцiлi, што маўчанне — знак згоды...)? Правiльна, менавiта ў Гродне, у Новым замку... А яшчэ тут бывалi Тадэвуш Касцюшка, Яўхiм Карскi ды яшчэ шмат знакамiтых людзей... А зараз можа пабыць любы з нас. А студэнтам пашанцавала наогул — за ўваход у музей Новага замка плацiць зусiм не трэба, а за наведванне Старога замка — сiмвалiчную суму ў 300 рублёў (вось толькi мяне збянтэжыла мяжа памiж студэнтамi ВНУ i навучэнцаў тэхнiкумаў — першым, як вы ўжо ведаеце, трэба аддаць 300 рублёў, але вось другiм — 1200... Дзе сэнс, звяртаюся да вас, кiраўнiкi Мiнiстэрства культуры?..).

КАЛОЖСКАЯ ЦАРКВА

Спусцiўшыся з высачэннага вала Старога замка наша «дэлегацыя» пакрочыла ў бок Каложскай (цi Барысаглебскай) царквы. Зараз — XXI стагоддзе, а пабудавана яна была ў другой палове XII стагоддзя... Толькi ўявiце, колькi вады ў Нёмане працякло за гэты час, колькi пакаленняў людзей стаяла ў царкве i звярталася да Бога... Гэта — наша гiсторыя.

ДА СУСТРЭЧЫ, ЗАГАДКАВЫ ГОРАД!

Паколькi шмат каму з нас трэба было як мага раней быць у сталiцы, то ехаць вырашылi ўсе разам на «Унечскiм» цягнiку, якi адпраўляецца ў 15.53. Таму крышку адпачыўшы ля гандлёвага дому «Нёман» i пакаштаваўшы гродзенскага баршчу ў пельменнай, мы рушылi да чыгуначнага вакзала. Але на нашым шляху проста-такi вырасла гатычная нямецкая кiрха святога Iаана — помнiк архiтэктуры XIX стагоддзя... Толькi б дзеля таго, каб пабачыць гэты будынак, ужо можна ехаць у Гродна... Зараз я разумею гродзенскi музычны гурт «MEDEA», якi на сваiм першым альбоме змясцiў адбiтак гэтай кiрхi... Готыка цягнецца да неба, чым, магчыма, i прываблiвае людей...

Але вось i бiлетныя касы. Купляем квiткi, мiнералку i пячэнне на дарогу, развiтваемся з нашымi «сусанiнымi» — Артурам i Ганнай, абменьваемся нумарамi тэлефонаў i пажаданнямi на кавалачках паперы, запрашаем iх у Мiнск i грузiмся ў вагон. Час прайшоў хутка, бо ў нас, маладых, заўсёды ёсць вясёлыя iдэi ды цiкавыя тэмы для размоў. Шкада толькi, што так i не наведалi Гродзенскi заапарк — але што гэта значыць? Тое, што ў гэты старажытны беларускi горад мы завiталi не апошнi раз!

Дарэчы, на невялiчкiм прыпыначку ў Лiдзе я паспеў збегаць у прывакзальны буфет за ёгуртам. А ў iх не было рэшты 10 рублёў, але прадавец паабяцала поўнасцю разлiчыцца са мной у наступны раз... Цi гэта не нагода завiтаць з экскурсiяй i ў Лiду?.. Цi, можа, спачатку наведаць Мiр?.. Цi пабачыць горад, у якiм быў пушчаны першы на тэрыторыi Беларусi трамвай? Цi паблукаць у прыгожым парку Паскевiчаў у Гомелi?.. Эх, шкада, што выхадных менш, чым будных дзён... Затое ёсць час адпачыць i набрацца сiл для новых вандровак па маёй любай Беларусi...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хто з нас не любiць выхадныя? Але вось як iх правесцi з карысцю i не праваляцца два днi на канапе перад тэлевiзарам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика