З цукровым дыябетам жыццё не цукар
Мы пастаянна чытаем усе парады доктара народнай медыцыны, жэньшэнявода, фiтатэрапеўта Iосiфа Кiсялёва. Раскажаце, калi ласка, што ён рэкамендуе хворым на цукровы дыябет.
С. А., Капыль. Першая парада: спынiць ужыванне цукру i ўсе тыя прадукты, якiя ўтрымлiваюць цукар i крухмал (хлеб, здобу, рыс i iншыя крупы, бабовыя, разынкi). Замест цукру выкарыстоўваць яго замяняльнiкi (сахарын, ксiлiт). Скарацiць колькасць тлушчаў у ежы. Пры залiшняй вазе можна прытрымлiвацца малочнай i раслiннай дыеты. Спажываць ежу часцей, але дробнымi порцыямi. Не пераядаць! Адмовiцца ад алкаголю i цыгарэт, пазбягаць стрэсавых сiтуацый i перагрузак. У дыетычнае харчаванне абавязкова ўключаць больш мяса ва ўсiх вiдах. Вельмi карысныя тварог, сыракваша, капуста — цвятная i белакачанная, сок кiслай капусты. Акрамя таго, хворым на цукровы дыябет прафесар Кiсялёў раiць ужываць у свежым выглядзе — цыбулю, мядзведжую цыбулю (чарамшу), сельдэрэй, шпiнат (у любым выглядзе). З ягад i фруктаў карысныя сунiцы, малiны, бруснiцы, рабiна, ажына (ежевика), гранат, кiзiл, грушы, плады шыпшыны ў любым выглядзе (свежыя, настой, сiроп). Не рэкамендуецца ўжываць чарэшню, слiвы, вiнаград, абрыкосы, бананы. Карысны свежы сок сталовых (чырвоных бурачкоў), якi лепш пiць рэгулярна па чвэрцi шклянкi 4 разы на дзень. Каву можна замянiць адварам карэнняў цыкорыя звычайнага (высушыць, абсмажыць, размалоць). Лiсце цыкорыя можна дадаваць у салаты. Дапамагае дыета, якой варта прытрымлiвацца хоць бы раз на тыдзень: увесь дзень есцi толькi свежую гароднiну, потым 3—4 яйкi i крышачку свежага масла. 1. Настой пупышак бярозы: 2—3 сталовыя лыжкi пупышак залiць 2 шклянкамi кiпеню, ухутаць, настойваць 6 гадзiн, працадзiць. Ужыць на працягу сутак. 2. Настой пупышак бэзу: 20 грамаў пупышак залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 30—40 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень да яды. 3. Настой створак пладоў фасолi: 2—3 сталовыя лыжкi здробненых створак залiць у тэрмасе 2 шклянкамi кiпеню, пакiнуць на 6 гадзiн. Ужыць за 3 прыёмы за 20—40 хвiлiн да яды. Прымяняецца на пачатковых стадыях цукровага дыябету. 4. Настой травы ваўчкоў (череды трёхраздзельной): адну сталовую лыжку травы залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць у цёплым месцы 10—12 гадзiн, працадзiць. Пiць па 1/2—1/3 шклянкi 2—3 разы на дзень. 5. Плады глогу (боярышника) спажываць у свежым выглядзе. Прымаць пры гiпертанii i цукровым дыябеце па 50—100 грамаў 3—4 разы на дзень ПАСЛЯ яды, АБАВЯЗКОВА на сыты страўнiк i пад наглядам спецыялiста. 6. Настой спарышу (горца птичьего): 20 грамаў сухой здробненай травы залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 10—15 хвiлiн. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3—4 разы на дзень. 7. Настой лiсця трыпутнiку (подорожника): 10 грамаў сухога здробненага лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 15—20 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па 2 сталовыя лыжкi 3 разы на дзень да яды. Можна ўжываць сок трыпутнiку: па 1—2 сталовыя лыжкi 3 разы на дзень за 15—20 хвiлiн да яды. 8. Настой лiсця чарнiц: адну чайную лыжку сухога здробненага лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 30 хвiлiн у цёплым месцы, працадзiць. Пiць па 1/3 шклянкi 3 разы на дзень. Ягады чарнiц карысныя пры дыябеце ў любым выглядзе. 9. Адвар парасткаў i лiсця буякоў (голубики): адну сталовую лыжку травы залiць адной шклянкай кiпеню, гатаваць 10 хвiлiн на малым агнi, астудзiць, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень. 10. Рэдзька панiжае ўтрыманне цукру ў крывi, аднак яе сок НЕЛЬГА ўжываць пры хваробах печанi, сэрца, жоўцевага пузыра, пры язве. 11. Карэнiшча пырнiку паўзучага (пырея) заварваць i пiць адвольна. 12. Таматны сок карысны пры парушэннях абмену рэчываў, цукровым дыябеце, артрыце, атлусценнi. 13. Настой лiсця малiн: 2 сталовыя лыжкi сухога здробненага лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, ухутаць, настойваць 20—30 хвiлiн, працадзiць. Пiць па 1/3 шклянкi 3 разы на дзень. 14. Настой лiсця ажыны (ежевики): 2 чайныя лыжкi сухога здробненага лiсця залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 30 хвiлiн, працадзiць. Выпiць за дзень у 3 прыёмы. 15. Настой кветак канюшыны лугавой (чырвонай): 5 грамаў сухой сыравiны залiць адной шклянкай кiпеню, настойваць 20 хвiлiн, працадзiць. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3 разы на дзень. 16. Адвар карэння лопуху: 10 грамаў сухiх здробненых карэнняў залiць адной шклянкай вады, гатаваць 15—20 хвiлiн, настойваць 30 хвiлiн. Прымаць па адной сталовай лыжцы 3—4 разы на дзень. Для таго, каб атрымаць станоўчыя вынiкi, працэс лячэння абавязкова павiнен кантраляваць спецыялiст. Доктар Кiсялёў папярэджвае: не займайцеся самалячэннем, абавязкова звярнiцеся па кансультацыю!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы пастаянна чытаем усе парады доктара народнай медыцыны, жэньшэнявода, фiтатэрапеўта Iосiфа Кiсялёва. Раскажаце, калi ласка, што ён рэкамендуе хворым |
|