Хабар для мiлiцыянера
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Старшы ўчастковы iнспектар Гомельскага райаддзела ўнутраных спраў прапанаваў аднаму грамадзянiну, якi груба парушыў заканадаўства i ўчынiў злачынства, такiя варыянты: лава падсудных цi радасць вольнага жыцця.
Той, натуральна, выбраў апошняе. А за гэта трэба «пазалацiць ручку», па-цыганску мовiў мiлiцыянер. Ганi долары. Гандаль, як кажуць, у дадзеным выпадку быў не да месца, i мужык, моцна пачухаўшы патылiцу, згадзiўся даць участковаму 1100 долараў не адразу, праўда, а па частках. У час перадачы хабару аператыўнiкi ўпраўлення КДБ па Гомельскай вобласцi i супрацоўнiкi ўпраўлення ўласнай бяспекi УУС Гомельскага аблвыканкама закавалi мiлiцыянера ў наручнiкi. А праз некалькi дзён быў арыштаваны i яго сын, якi падазраецца ў саўдзельнiцтве ў злачынстве.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Старшы ўчастковы iнспектар Гомельскага райаддзела ўнутраных спраў прапанаваў аднаму грамадзянiну, якi груба парушыў заканадаўства i ўчынiў злачынства,
|
|