Навошта палез у палаючы дом?
Сяргей РАС
У Слуцкiм раёне ў прыватным жылым доме ў вёсцы Мялешкi на пажары загiнуў мужчына 1961 года нараджэння, сын гаспадара жылля, часова беспрацоўны. А здарылася вось што.
Моладзь, якая вярталася з дыскатэкi, заўважыла водблескi полымя ў вокнах кухнi хаты. Адразу былi выклiканы выратавальнiкi-пажарныя. Але якраз у гэты час у двары дома i з’явiўся мужчына. Нягледзячы на папярэджаннi суседзяў, што нельга адчыняць падчас пажару акно, бо ад гэтага прыток паветра раздзьме агонь яшчэ больш, ён разбiў шкло i палез у пакой, дзе пажару яшчэ не было. Што хацеў выратаваць ён, рызыкуючы жыццём, невядома. Бо ўжо лiтаральна праз некалькi хвiлiн мужчына паплацiўся жыццём за свой неабдуманы крок. Паводле iнфармацыi Мiнскага абласнога ўпраўлення МНС, экспертызе зараз трэба ўстанавiць, што ж стала прычынай яго гiбелi — у задымленым памяшканнi ён страцiў прытомнасць...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Слуцкiм раёне ў прыватным жылым доме ў вёсцы Мялешкi на пажары загiнуў мужчына 1961 года нараджэння, сын гаспадара жылля, часова беспрацоўны
|
|