Спорт-тайм
БЕГ СЯБРОЎСТВА
Учора праз кантрольна-прапускны пункт «Варшаўскi мост» (Брэст) з Польшчы прыбылы мiжнародная лёгкаатлетычная факельная эстафета «Бег сяброўства». Далейшы маршрут па Беларусi — Кобрын, Бяроза, Iвацэвiчы, Баранавiчы, Стоўбцы, Мiнск, Заслаўе, Маладзечна, Смаргонь, Ашмяны. Бегуны пакiнуць нашу рэспублiку 13 чэрвеня на мяжы з Лiтвой. Наогул эстафета працягнецца да кастрычнiка, бо ахоплiвае 26 000 кiламетраў тэрыторыi 48 краiн Еўропы. ТРОЙЧЫ Ў ТРОЙЦЫ ПРЫЗЁРАЎ Беларускi малатабоец Вадзiм Дзевятоўскi пацвердзiў сваё майстэрства на некалькiх буйных мiжнародных спаборнiцтвах па лёгкай атлетыцы: у Стамбуле стаў мацнейшым, а ў Быдгашчы i Празе паказаў другi вынiк. КАЛIБР МАЛЫ, УЗНАГАРОДА — ВЯЛIКАЯ На Кубку свету па кулявой стральбе ў Мiлане ўзнагароду вышэйшай якасцi заваяваў Сяргей Мартынаў. Беларус вызначыўся ў стральбе з малакалiбернай вiнтоўкi на 50 метраў лежачы. ВАЛУЕЎ ЗНОЎ ЗАВАЛIЎ АМЕРЫКАНЦА Расiянiн Мiкалай Валуеў не прайграе ўжо 45 баёў. Днямi ў Гановеры ён у першы раз абаранiў тытул чэмпiёна свету па боксу ў суперцяжкай вазе па версii WBA, якi заваяваў у леташнiм снежнi ў Берлiне, калi перамог амерыканца Джона Руiса. З наступным сапернiкам, амерыканцам Оўэнам Бекам, спартсмен справiўся датэрмiнова: адправiў яго ў накаўт у трэцiм раундзе. АЛIМПIЯДА НЕ АБЫШЛАСЯ БЕЗ МАТАЎ На 37-й сусветнай шахматнай Алiмпiядзе беларуская жаночая зборная паказала 21-ы вынiк сярод 106 каманд, а мужчынская — 36-ы сярод 148. Чэмпiёнам у спаборнiцтвах моцнай паловы чалавецтва стала Аргенцiна, сярод прыгожай — Украiна. ЖАНОЧЫ ЎЛОЎ На этапе Гран-пры па вольнай барацьбе ў Германii беларускi здабылi шэсць узнагарод. «Золата» выйграла Вольга Хiлько (вага 67 кг). «Бронза» ў Юлii Старавойтавай (48 кг), Марыны Маркевiч (51 кг), Марыi Ягоравай (55 кг), Iрыны Цыркевiч (67 кг) i Васiлiсы Марзалюк (72 кг). Фiнал сёлетняй «Залатой серыi Гран-пры» запланаваны на 24—25 чэрвеня ў Баку. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора праз кантрольна-прапускны пункт «Варшаўскi мост» (Брэст) з Польшчы прыбылы мiжнародная лёгкаатлетычная факельная эстафета «Бег сяброўства» |
|