21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хварэюць i прыхiльнiкi, i iгракi

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аматары футбола чакалi гэтай падзеi чатыры гады: сёння ў Германii стартуе чэмпiянат свету, якi выявiць мацнейшую зборную планеты. Першынство адкрые матч памiж гаспадарамi i костарыканцамi. Сустрэчы з удзелам 32-х зборных свету будуць праходзiць на 12-i арэнах краiны.

Правiла залатога гола адмяняецца: калi ў асноўны час гульнi 1/8, 1/4, 1/2 фiналу цi паядынку за 1-е i 3-е месцы завершацца ўнiчыю, то будуць праведзены яшчэ два таймы па 15 хвiлiн, а ў выпадку аднолькавага лiку, iгракi выканаюць серыю пенальцi. Яшчэ цiкавы факт: суддзi будуць рабiць папярэджаннi iгракам, калi заўважаць на iх у час матчаў ювелiрныя вырабы, нават заручальныя пярсцёнкi. Яшчэ да старту мундзiяля некаторыя знакамiтыя футбалiсты апынулiся па-за гульнёй. Нападаючы зборнай Францыi Джабрыэль Сiсэ наогул прапусцiць турнiр, бо зламаў нагу ў таварыскiм матчы з Кiтаем. Шэраг праблем у iтальянцаў: траўмы ў Джэнара Гатуза, Алесандра Нэсты, Джанлука Дзамброты, Франчэска Тоцi. Форвард англiйскай дружыны Уэйн Рунi пашкодзiў галенастоп, а галандскi хаўбэк Фiлiп Каку — нагу. Капiтан нямецкай каманды Мiхаэль Балак не паспеў аднавiцца пасля траўмы ў таварыскай гульнi з Калумбiяй, таму таксама не зможа сёння выйсцi на поле.

ВЕСТКI З МУНДЗIЯЛЯ

Кампрамiс чыноўнiкаў

За кулiсамi турнiру хадзiлi чуткi аб спрэчцы прэзiдэнта ФIФА Йозэфа Блатэра i кiраўнiка арганiзацыйнага камiтэта чэмпiянату свету-2006 Франца Бэкенбаўэра па прычыне, выступленне каго з iх павiнна адкрыць мундзiяль. У рэшце рэшт аб старце галоўнага футбольнага турнiру чатырохгоддзя аб’явяць нямецкая топ-мадэль Клаўдзiя Шыфер, кароль футбола Пеле i федэральны прэзiдэнт Германii Хорст Келер. У цырымонii адкрыцця таксама возьмуць удзел 170 пераможцаў усiх мiнулых першынстваў.

Прызавыя для гаспадароў

Нямецкi футбольны саюз устанавiў памер прызавых для iгракоў сваёй нацыянальнай зборнай. Калi каманда выйдзе ў 1/4 фiналу, то кожны iгрок атрымае 50 тысяч еўра, у паўфiнал атрымае ў два разы больш, у фiнал — па 150 тысяч, а за чэмпiёнства — 300 тысяч. У выпадку перамогi сваiх падначаленых галоўны трэнер нямецкай дружыны Юрген Клiнсман атрымае мiльён еўра.

У мужчынскага першынства жаночы твар

Конкурсы прыгажосцi не абышлi i першынство планеты па футболу: у пачатку чэрвеня ўпершыню ў гiсторыi мундзiяляў была абрана «Мiс чэмпiянату свету». Сярод 32 дзяўчат, якiя прадстаўлялi кожную краiну-ўдзельнiцу, перамагла 24-гадовая жыхарка Тога Эдвiге Мадзэ Бадагу.

Футбольны шалік

Усе сцягi 32 зборных — удзельнiц чэмпiянату свету па футболу можна пабачыць на футбольным шаліке, якi звязалi каля тысячы нямецкiх энтузiястаў напярэдаднi турнiру ў Германii. Кошт вырабу склаў 22,5 тысячы еўра, бо яго даўжыня — 12,5 кiламетра. Пасля завяршэння першынства плануецца прадаць шалік па кавалках за 10—20 еўра за метр. Праўда, у арганiзатараў акцыi ёсць i iншая задума, якая выключае разбурэнне вырабу: яго, магчыма, аб’яднаюць з шалікам «мiру i сяброўства», што яшчэ вяжуць у Паўднёвай Рэйн-Вестфалii, каб пабiць рэкорд англiчан, якiя звязалi ў свой час шалік даўжынёй 53 кiламетры.

Антыфутбольны гатэль

Хоць Англiя лiчыцца радзiмай футбола, адзiн з мясцовых гатэляў (ён знаходзiцца пад Манчэстарам) вырашыў стварыць зону, вольную ад гульнi № 1. Замест трансляцый матчаў тут пакажуць фiльмы. Спартыўныя старонкi газет будуць вымацца. Калi ж персанал вымавiць пры пастаяльцы слова «футбол», той атрымае бакал шампанскага за кошт гатэля.

Самыя дарагiя ў свеце бразiльцы

Бразiльская каманда лiчыцца асноўным прэтэндэнтам на чэмпiёнства. Цiкава, што менавiта яна стала самай дарагой за ўсю гiсторыю мундзiяляў: кошт усiх футбалiстаў зборнай з улiкам даных iх кантрактаў з клубамi дасягнуў 410 мiльёнаў еўра. На першым месцы Раналдзiньо з iспанскай «Барселоны» (125 мiльёнаў еўра), на апошнiм — варатар бразiльскага «Сан-Паўла» Ражэрыў Сенi (1,5 мiльёна еўра).

Хварэць без фанатызму

Мэр Бона забаранiў балельшчыкам зборнай Японii скакаць у Рэйн, каб пазбегнуць траўматызму з-за моцнай плынi вады. Справа ў тым, што калi ў 2002-м футбалiсты гэтай краiны выйшлi ў 1/8 фiналу, радасныя фанаты скокнулi ў ваду ў самым цэнтры Осакi. Некалькi з iх атрымалi траўмы. Дарэчы, за парушэнне парадку палiцыя пакарае фанатаў штрафам памерам 500 еўра i выдаленнем з горада. У выключных выпадках пагражае 10 дзён турэмнага зняволення. Праўда, калi балельшчыка зловяць за дрэнныя паводзiнны ў першы раз, яму зробяць толькi папярэджанне.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аматары футбола чакалi гэтай падзеi чатыры гады: сёння ў Германii стартуе чэмпiянат свету, якi выявiць мацнейшую зборную планеты
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика