Хроніка апошніх падзей
Амерыканцы пакiдаюць Крым
Апошняя група амерыканскiх рэзервiстаў пакiнула Феадосiю. Амерыканцы ў суправаджэннi патрульных машын накiравалiся ў Сiмферопаль, адкуль вылецелi ў Германiю — на амерыканскую базу. У Феадосii засталася толькi «каравульная група» з шасцi чалавек для аховы ў порце каля 70 кантэйнераў, якiя раней былi дастаўлены для ўкраiнска-амерыканскiх вучэнняў Sea Breeze-2006. Гэты груз застанецца ў Крыме яшчэ прыкладна два тыднi, пакуль за iм не прыйдзе карабель. Тым не менш, арганiзатары мiтынгаў пратэсту вырашылi не згортваць пiкеты вакол порта да таго часу, пакуль Вярхоўная Рада не прыме рашэння з нагоды знаходжання замежных войскаў на тэрыторыi Украiны. ЗАТРЫМАНА БРЫТАНСКАЕ СУДНА З УКРАIНСКАЙ ЗБРОЯЙ Турэцкiя мытнiкi затрымалi ў пралiве Басфор брытанскае судна, на борце якога знаходзiлася незадэклараваная зброя, паведамляе агенцтва «РИА Новости». Судна Scanscot праходзiла транзiтам праз кантралюемы Турцыяй пралiў Басфор, накiроўваючыся з аднаго з украiнскiх партоў у Аб’яднаныя Арабскiя Эмiраты. На судне выяўлена шэсць шматмэтавых бронемашын i дваццаць скрыняў са зброяй, якiя, у парушэнне мiжнародных пагадненняў, не былi задэклараваны адпаведным чынам. Адпраўшчыком грузу з’яўляецца ўкраiнская кампанiя, а адрасатам — амерыканская. У МАСКВЕ АМЕРЫКАНЦА АБРАБАВАЛI НА 100 ТЫСЯЧ ЕЎРА У нядзелю на Камсамольскай плошчы Масквы быў здзейснены напад на грамадзянiна ЗША. Двое невядомых збiлi яго i адабралi сумку, у якой знаходзiлiся 100 тысяч еўра, вiдэакамера, мабiльны тэлефон i дакументы. Пацярпелы шпiталiзаваны. РАСIЙСКIЯ ПРЫЗЫЎНIКI МАСАВА НЕДАЯДАЮЦЬ? У ходзе веснавога прызыву 2006 года больш за 40 тысяч прызыўнiкоў, цi больш за 30 працэнтаў ад агульнай колькасцi навабранцаў, атрымалi адтэрмiноўкi ад ваеннай службы з-за дэфiцыту масы цела. Як паведамiў начальнiк Цэнтральнай ваенна-ўрачэбнай камiсii Мiнабароны генерал-маёр медслужбы Валерый Кулiкоў, «прызыўнiкi з недастатковай масай цела зараз становяцца праблемай нумар адзiн».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканцы пакiдаюць Крым |
|