21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Магiлёў рыхтуецца да свята i фестывалю

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iлона IВАНОВА

Магiлёў рыхтуецца ўрачыста адзначыць 65-годдзе гераiчнай абароны ў час Вялiкай Айчыннай вайны. Гэтай даце прысвечана штогадовае свята горада, якое пройдзе з 1 па 3 лiпеня, i на гэтыя днi ў Магiлёве запланавана шмат культурных мерапрыемстваў.

Нацыянальныя дыяспары Магiлёва прымуць удзел у «Свяце сяброўства». Кiраўнiцтва Магiлёва традыцыйна ўзнагародзiць лепшых гараджан прэмiяй «Дасягненне». На Савецкай плошчы ўрачыста адкрыюць мемарыяльныя дошкi выбiтным магiляўчанам.

3 лiпеня, калi ў 1941 годзе пачалася абарона Магiлёва i трымалася 23 днi, на знакамiтым Буйнiцкiм полi адбудзецца мiтынг памяцi. Але працягнецца ён у Буйнiчах святам жыцця, якi арганiзоўваюць для дзяцей i дарослых у новым комплексе «Беларуская вёска». Увогуле плануецца шмат забаўляльных мерапрыемстваў: цыркавое свята, лазернае шоу, спартыўныя спаборнiцтвы i маладзёжныя дыскатэкi.

У святкаваннях возьмуць удзел дэлегацыi гарадоў-пабрацiмаў Магiлёва i iншых беларускiх гарадоў. Для гасцей i ветэранаў гарвыканкам арганiзуе прыём у новым культурна-дзелавым цэнтры. Свята горада традыцыйна завершыць тэатралiзаванае шэсце «Магiлёў учора, сёння, заўтра» i феерверк.

— Людзi хочуць вiдовiшчаў, — пракаментавала планы гарадскога ўпраўлення культуры яго загадчыца Антанiна Шаркова. — I мы iмкнёмся дагадзiць i дарослым, i дзецям. Хочацца, каб магiляўчане атрымалi задавальненне ад яркага свята, якое запомнiцца. Але таксама радасна, што Магiлёў — гэта «прасунуты» горад, жыхары якога цэняць высокую музычную культуру. У гэтым пераконвае фестываль «Магутны Божа», якi пройдзе ў Магiлёве ў 14-ы раз!

Мiжнародны фестываль духоўнай музыкi «Магутны Божа» адкрыецца 28 чэрвеня i стане часткай агульнага свята Магiлёва. Паводле папярэдняй iнфармацыi, у iм сёлета возьмуць удзел прадстаўнiкi 7 краiн свету: госцi прыедуць з Польшчы, Расii, Украiны, Малдовы, Германii i нават з Кiтая. Духоўныя спевы будуць гучаць у Магiлёўскiм касцёле Святога Станiслава i на адкрытых пляцоўках горада. У рамках фестывалю выступiць народная артыстка СССР Алена Абразцова. А народны артыст СССР Вiктар Роўда па традыцыi ўзначалiць журы конкурсу фестывалю «Магутны Божа».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёў рыхтуецца ўрачыста адзначыць 65-годдзе гераiчнай абароны ў час Вялiкай Айчыннай вайны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика