Прапусцiце «хуткую»!
Машына хуткай дапамогi перакулiлася па дарозе ў бальнiцу. Пры гэтым у салоне аўтамабiля пад кропельнiцай знаходзiўся пацыент. У 48-гадовага мiнчанiна здарыўся iнфаркт. Стан хворага ўрачы ацанiлi як цяжкi, таму аўтамабiль ехаў з уключанымi проблiскавымi маячкамi i гукавым сiгналам. I, тым не менш, на скрыжаваннi вулiцы Кабушкiна i Партызанскага праспекта ў карэту хуткай дапамогi ўрэзалася «Волга», вадзiцель якой не ўступiў дарогу медыцынскай машыне. Ад удару мiкрааўтобус перакулiўся. Хворы, на шчасце, не пацярпеў. Аднак дапамога спатрэбiлася фельчару, якi атрымаў чэрапна-мазгавую траўму i пералом рабра. Каментуючы гэту сiтуацыю, старшы ўрач аператыўнага аддзела Гарадской станцыi хуткай дапамогi Людмiла Лях адзначыла, што з фактамi, калi вадзiцелi не прапускаюць брыгады «03», даводзiцца сутыкацца рэгулярна. А мiж тым, гукавы сiгнал i проблiскавы маячок урачы выкарыстоўваюць толькi ў экстранных выпадках.
Кацярына ГУСЕВА, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Машына хуткай дапамогi перакулiлася па дарозе ў бальнiцу. Пры гэтым у салоне аўтамабiля пад кропельнiцай знаходзiўся пацыент |
|