Салодкая ягада сёлета крыху спазняецца
Сяргей РАСОЛЬКА
Сёлета масавая нарыхтоўка клубнiц у Лунiнецкiм раёне праз сiстэму спажывецкай кааперацыi пачнецца з пэўным — у параўнаннi з леташнiм — спазненнем. Так, калi ў мiнулым годзе прыёмныя пункты пачалi прымаць ад насельнiцтва гэтую салодкую ягаду ўжо з 18 чэрвеня, дык цяпер з-за неспрыяльных умоў надвор’я тэрмiны масавай нарыхтоўкi перасоўваюцца на 20-я чыслы месяца. Прынамсi, так зараз мяркуе старшыня праўлення Лунiнецкага раённага спажывецкага таварыства Максiм Сумар.
Першыя клубнiцы ўжо ёсць, аднак яны па «традыцыi» трапляюць на рынкi, рэалiзоўваюцца насельнiцтвам уздоўж аўтатрас, паколькi, не сакрэт, за першыя ягады можна атрымаць самую лепшую цану. I толькi пасля гэтай «хвалi» i з пачаткам масавага збору клубнiц людзi накiроўваюць свае позiркi ў бок нарыхтоўчых пунктаў. Сёлета iх у раёне будзе працаваць 27. Пра закупачную цану гаварыць пакуль заўчасна (яна яшчэ не вызначана), зрэшты, параўноўваць яе з леташняй таксама не зусiм правiльна. Што датычыцца ўраджаю, дык, паводле слоў старшынi праўлення Лунiнецкага раённага спажывецкага таварыства, сёлета валавы збор клубнiц у раёне (усё, што вырасла на ўчастках) па аб’ёмах абяцае быць не меншым за леташнi. А ў мiнулым годзе, нагадаем, ён склаў 4 тысячы тон. Праз сiстэму спажывецкай кааперацыi летась было закуплена ад насельнiцтва i пастаўлена заводам на прамперапрацоўку больш за 1093 тоны салодкай ягады. Сёлета гэты паказчык, як мяркуецца, павiнен быць не меншы, а калi надвор’е, ў тым лiку, будзе спрыяць — дык i большы. Бо, калi прыгадаць надзвычай ураджайны 2002 год, дык тады праз нарыхтоўчыя пункты ў раёне закупiлi ажно 2100 тон клубнiц.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета масавая нарыхтоўка клубнiц у Лунiнецкiм раёне праз сiстэму спажывецкай кааперацыi пачнецца з пэўным — у параўнаннi з леташнiм — спазненнем |
|