POST factum
БЕРАЖЫЦЕ ЖАНЧЫН
Амерыканскiя бiёлагi пацвердзiлi права мужчын называць сябе моцнай паловін чалавецтва. Прынята лiчыць, што жанчыны ў сярэднiм жывуць даўжэй за мужчын па той прычыне, што лепш чым апошнiя супрацiўляюцца неспрыяльным фiзiялагiчным i псiхалагiчным змяненням, якiя прыходзяць са сталым узростам. Цяпер даследчыкi з Паўночна-Мiчыганскага унiверсiтэта прыйшлi да заключэння, што гэтае распаўсюджанае меркаванне зусiм не адпавядае iсцiне. Даследчыкi расказалi аб гэтым у «Амерыканскiм часопiсе бiялогii чалавека». Аўтары даследавання не адмаўляюць усiм вядомыя даныя дэмаграфiчнай статыстыкi, аднак прапаноўваюць для iх новую iнтэрпрэтацыю. Яны лiчаць, што больш нiзкая працягласць жыцця мужчын тлумачыцца асаблiвасцямi iх паводзiнаў i сацыяльнымi абставiнамi, а зусiм не генетычна запраграмаванай тэндэнцыяй да паскоранага старэння мужчынскага арганiзма. Вучоныя сцвярджаюць, што на самай справе жаночы арганiзм з гадамi дае збоi значна хутчэй, чым мужчынскi. Гэта праяўляецца, напрыклад, у тым, што жанчыны хутчэй трацяць свае рэпрадуктыўныя здольнасцi, у iх часцей з’яўляюцца праблемы са зрокам, яны маюць большую схiльнасць да цэлага шэрагу аутаiмунных захворванняў i пакутуюць ад цэлага букета спецыфiчных паталогiй постклiмактэрычнага перыяду. Адзiны «плюс» жанчын — гэта тое, што яны менш агрэсiўныя, у iх больш трывалая нервовая сiстэма, яны вядуць менш рызыкоўны лад жыцця, дзякуючы чаму i жывуць даўжэй. СЛУХАЙЦЕ МУЗЫКУ I ПАПРАЎЛЯЙЦЕСЯ Дарэчы, падоўжыць жыццё — i жанчынам, i мужчынам — палепшыць настрой, пазбавiцца ад дэпрэсii дапамагае звычайная музыка. Яе праслухоўванне больш як у 20-цi працэнтаў выпадках змяншае хранiчныя болi i ў чвэрцi выпадкаў дапамагае пазбавiцца ад дэпрэсii. Такi вывад быў зроблены групай даследчыкаў з Клiўлендскага клiнiчнага фонду. Для правядзення даследаванняў былi адабраны 120 чалавек, якiя пакутавалi ад дэпрэсii i мелi захворваннi рознай прыроды. Iх раздзялiлi на тры групы. 40 чалавек з першай групы маглi праслухоўваць сваю любiмую музыку (незалежна ад стылю, уключаючы i гукi прыроды — такiя, як спевы птушак, шум марскога прыбоя). Другой групе, таксама 40 удзельнiкаў, было прапанавана слухаць музыку, падабраную арганiзатарамi эксперыменту, — гэта былi расслабляючыя мелодыi (фартэпiянная i сiмфанiчная музыка, спакойны джаз i г.д.). Сеансы гукатэрапii працягвалiся па 45 хвiлiн штодзённа на працягу месяца. Трэцяя група музыку не слухала. Пасля правядзення эксперыменту ўдзельнiкi «музычных» груп адзначылi змяншэнне хранiчных боляў i павышэнне аптымiстычнага настрою. Самаадчуванне ўдзельнiкаў трэцяй групы за гэты час практычна не змянiлася. IДЭАЛЬНЫ ЎЗРОСТ ДЛЯ МАЦЯРЫНСТВА Вучоныя з Тэхаскага унiверсiтэта сцвярджаюць, што 34 гады — iдэальны ўзрост жанчыны для нараджэння першага дзiцяцi. Менавiта ў гэты перыяд, лiчаць яны, дасягаецца аптымальны баланс памiж здароўем i матэрыяльным дабрабытам. Вывучыўшы медыцынскiя даныя 2200 жанчын, прафесар Джон Мiроўскi прыйшоў да высновы, што адтэрмiноўка стварэння сям’i i нараджэння першага дзiцяцi цалкам рацыянальная. Асноўныя праблемы з жаночым здароўем памяншаюцца з 22 гадоў i да 34 гадоў зводзяцца да мiнiмуму. А з 35 гадоў назiраецца адваротны працэс. Таму прафесар заяўляе: «У любым узросце жанчына, якая нарадзiла першынца ў 34 гады, будзе на 14 гадоў маладзейшая, па стану свайго здароўя, чым жанчына, якая нарадзiла ў 18 гадоў». IСПАНЦАМ ПЛАЦЯЦЬ ГРОШЫ ЗА ВЫВУЧЭННЕ ЗАМЕЖНАЙ МОВЫ Iспанскi ўрад, якому надакучылi папрокi ў друку суседнiх краiн за дрэннае веданне грамадзянамi гэтай краiны замежных моў, тэрмiнова вырашыў выправiць сiтуацыю. Прэм’ер-мiнiстр Сапатэра, выступаючы ў парламенце, заявiў, што кожны малады чалавек 18—30 гадоў, якi возьмецца за вывучэнне замежнай мовы, можа разлiчваць на матэрыяльную падтрымку з боку ўрада. Як сказаў прэм’ер, кожнаму з такiх студэнтаў выплацяць па 1000 еўра. Паводле iспанскiх законаў, вывучэнне англiйскай мовы з’яўляецца абавязковым у мясцовых школах. Але, згодна з даследаваннем Еўракамiсii, толькi каля 20 працэнтаў iспанцаў могуць больш-менш свабодна размаўляць па-англiйску. Сiтуацыя з веданнем iншых замежных моў — французскай, нямецкай — тут яшчэ больш складаная. Гэта адзiн з горшых паказчыкаў у Еўрасаюзе (за выключэннем Вялiкабрытанii).
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амерыканскiя бiёлагi пацвердзiлi права мужчын называць сябе моцнай паловін чалавецтва. Прынята лiчыць, што жанчыны ў сярэднiм жывуць даўжэй за мужчын
|
|