У Беларусi зноў вызначаць лепшых галоўных бухгалтараў
Сяргей КУЗНЯЦОЎ
Конкурс У краiне пачынаецца конкурс «Лепшы галоўны бухгалтар 2006 года». Яго арганiзатарамi з’яўляюцца Мiнiстэрства фiнансаў, ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова» (выдавец часопiса «Главный бухгалтер. ГБ») i Беларуская асацыяцыя бухгалтараў.Як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова», сёлета, як i раней, конкурс будзе праводзiцца ў васьмi намiнацыях: «Гандаль», «Прамысловасць», «Будаўнiцтва», «Транспарт», «Бюджэтныя арганiзацыi», «Банкаўская дзейнасць», «Сельская гаспадарка» i «Рэвiзор». У намiнацыi «Рэвiзор» могуць спаборнiчаць прадстаўнiкi кантралюючых структур i аўдытары. У намiнацыi «Банкаўская дзейнасць» — асобы, якiя займаюць пасады галоўнага бухгалтара, намеснiка галоўнага бухгалтара, кiраўнiка службы метадалогii бухгалтарскага ўлiку, галоўнага бухгалтара аддзела, начальнiка аддзела. Ва ўсiх астатнiх намiнацыях могуць спаборнiчаць галоўныя бухгалтары камерцыйных цi некамерцыйных арганiзацый з любога рэгiёна краiны. Як i летась, конкурс будзе складацца з трох тураў. Першы будзе завочным, другi — вочны адбор фiналiстаў у абласцях, трэцi тур — вочны фiнал у Мiнску. У ТАА «Агенцтва Уладзiмiра Граўцова» адзначылi таксама, што сёлета ў першым туры змогуць прыняць удзел не толькi галоўныя бухгалтары, але i шараговыя супрацоўнiкi бухгалтарскiх службаў, якiя жадаюць праверыць свой узровень ведаў у бухгалтарскай справе. Такiя ўдзельнiкi першага тура будуць праiнфармаваны арганiзатарамi конкурсу аб вынiках адказаў на пытаннi першага тура. Для таго, каб прыняць удзел у сёлетнiм конкурсе, неабходна запоўнiць анкету-заяўку i даслаць яе ў рэдакцыю часопiса «Главный бухгалтер. ГБ» не пазней 27 лiпеня. Бланк анкеты-заяўкi можна знайсцi ў часопiсах № 21—23, на сайце часопiса ў Iнтэрнэце, або бланк можа быць высланы рэдакцыяй па факсу цi пiсьмом. Тым, хто дашле ў тэрмiн запоўненую анкету-заяўку, будуць накiраваны 25 пытанняў першага тура. Адказы на гэтыя пытаннi будуць прымацца да 6 кастрычнiка 2006 года. Газета «Звязда» па традыцыi з’яўляецца iнфармацыйным партнёрам конкурсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У краiне пачынаецца конкурс «Лепшы галоўны бухгалтар 2006 года»
|
|