21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Узмацнiць дзяржаўную падтрымку малазабяспечаных слаёў насельнiцтва

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прадаўжаюцца справаздачы новых членаў урада перад прэзiдэнтам Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня прыняў з дакладам мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiра Патупчыка.

Прэзiдэнт акцэнтаваў увагу на неабходнасцi ўзмацнiць дзяржаўную падтрымку старых, iнвалiдаў i ўдзяляць асаблiвую ўвагу гэтым катэгорыям насельнiцтва.

Кiраўнiк дзяржавы яшчэ раз звярнуў увагу на тое, што трэба перайсцi да адраснага падыходу ў пытаннях сацыяльнай падтрымкi малазабяспечаных слаёў насельнiцтва.

Прэзiдэнт падкрэслiў, што спагнанне з кiраўнiка за стан спраў у мiнiстэрстве павялiчыцца. «Трэба дзейнiчаць так, каб тыя людзi, якiя нас падтрымлiвалi на выбарах, не папракалi ў недастатковай увазе да iх праблем», — адзначыў беларускi лiдар.

Кiраўнiк дзяржавы запатрабаваў, каб па вынiках года было забяспечана выкананне прагнозных параметраў па росту заработнай платы, памерах пенсiйнага забеспячэння, а таксама занятасцi насельнiцтва. Узровень беспрацоўя не павiнен перасягнуць паказчык 2005 года.

Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны паведамiў, што рост сярэдняй заработнай платы павiнен быць забяспечаны на 19,5 працэнта ў рэальным вылiчэннi, па вынiках года неабходна выйсцi на сярэднi ўзровень зарплаты па краiне ў эквiваленце $300.

З пачатку бягучага года намiнальная заработная плата па эканомiцы ў цэлым павялiчылася да адпаведнага перыяду 2005 года на 29,7 працэнта.

Паводле слоў Уладзiмiра Патупчыка, вынiкi работы за пяць месяцаў бягучага года паказваюць, што ёсць усе неабходныя перадумовы для выканання адпаведных параметраў па вынiках года. Разам з тым ён падкрэслiў, што ў краiне ёсць рэгiёны, суб’екты гаспадарання, дзе сярэднi ўзровень заработнай платы не забяспечаны. Урад прымае меры для развiцця гэтых рэгiёнаў i асобных суб’ектаў гаспадарання, якiя дадуць магчымасць выправiць сiтуацыю.

Для павышэння ўзроўню пенсiйнага забеспячэння прадугледжваецца ажыццяўляць не радзей за адзiн раз у год пераразлiкi працоўных пенсiй, чатыры разы ў год — мiнiмальных i сацыяльных пенсiй.

У пенсiйнай сiстэме, паводле слоў мiнiстра, размова не iдзе аб нейкiх рэформах, а толькi аб яе ўдасканаленнi. Першыя захады ў гэтым напрамку робяцца. У Савет Мiнiстраў прадстаўлены законапраект аб прафесiйным пенсiйным забеспячэннi.

Прыярытэтная ўвага ў блiжэйшай перспектыве будзе ўдзяляцца ўзмацненню дзяржаўнай падтрымкi сем’яў з дзецьмi. Гэта будзе ажыццяўляцца шляхам удасканалення сiстэмы дапамог на дзяцей, аказання адраснай сацыяльнай дапамогi сем’ям, якiя маюць у гэтым патрэбу, павышэння эфектыўнасцi i даступнасцi паслуг, што прадастаўляюцца сем’ям i дзецям.

Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадаўжаюцца справаздачы новых членаў урада перад прэзiдэнтам Беларусi. Кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 чэрвеня прыняў з дакладам мiнiстра пр
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика