Прэзiдэнт Беларусi прыняў чарговае рашэнне аб памiлаваннi 32 асуджаных
Сярод памiлаваных 29 жанчын, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей.
Гэта дзяржаўная мера сацыяльна значная i актуальная не толькi ў сувязi з тым, што 2006 год у Беларусi аб’яўлены Годам мацi, але i таму, што прэзiдэнт заўсёды ўдзяляў i ўдзяляе асаблiвую ўвагу жанчыне-мацi, умацаванню асноў мацярынства i дзяцiнства ў краiне. Так, з пачатку гэтага года па прапанове Камiсii па пытаннях памiлавання, што дзейнiчае пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк дзяржавы памiлаваў ужо 77 чалавек. Пры гэтым абсалютная большасць памiлаваных — цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей. Неабыякавыя адносiны да лёсу кожнага чалавека, якi знаходзiцца ў месцах пазбаўлення волi, ляжаць у аснове прапаноў, што выпрацоўваюцца Камiсiяй, i рашэнняў аб памiлаваннi, якiя прымаюцца прэзiдэнтам. Як паведамiлi ў прэс-службе кiраўнiка дзяржавы, рашэнне аб памiлаваннi грунтуецца на строга iндывiдуальным падыходзе, калi скрупулёзна ацэньваюцца ўсе абставiны, што характарызуюць асобу асуджанай. Улiчваецца, у прыватнасцi, цяжкасць i наступствы ўчыненых злачынстваў, гатоўнасць чалавека да законапаслухмянага ладу жыцця, думка адмiнiстрацыi папраўчай установы, а таксама грамадскасцi ў асобе адпаведнай наглядальнай камiсii, якая дзейнiчае пры мясцовым выканаўчым органе ўлады. Рашэннi аб памiлаваннi асуджаных, што прымаюцца прэзiдэнтам краiны, сведчаць аб тым, што нараўне з забеспячэннем належнага правапарадку ў грамадстве дзяржава паслядоўна рэалiзуе на справе прынцыпы гуманiзму ў галiне крымiнальна-прававой палiтыкi, аказваючы давер i падтрымку грамадзянам, якiя раскаялiся ва ўчыненых злачынствах i iмкнуцца стаць паўнацэннымi членамi грамадства. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод памiлаваных 29 жанчын, якiя маюць непаўналетнiх дзяцей
|
|