У Прэзiдыуме Савета Рэспублiкi
13 чэрвеня 2006 года пад старшынствам Г.В. Навiцкага адбылося пасяджэнне Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дзе было абмеркавана пытанне аб унясеннi дапаўненняў у парадак дня чацвёртай сесii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь трэцяга склiкання, чарговае пасяджэнне якой адбудзецца 16 чэрвеня 2006 года.
На разгляд членаў Савета Рэспублiкi плануецца вынесцi больш за дзесяць пытанняў. Сярод iх — пытанне аб праекце Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судовым ладзе i статусе суддзяў, якi аб’ядноўвае палажэннi некаторых iншых дзеючых нарматыўных прававых актаў i замацоўвае прынцыпы ажыццяўлення правасуддзя i дзейнасцi судоў. Парламентарыям трэба будзе разгледзець законапраекты аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у законы Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадзянстве Рэспублiкi Беларусь», «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якiя падверглiся радыеактыўнаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС», у Лясны i Працоўны кодэксы Рэспублiкi Беларусь, у некаторыя законы... Члены Савета Рэспублiкi абмяркуюць праекты законаў аб ратыфiкацыi пратаколаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Дагавор аб заснаваннi ЕўрАзЭС i аб далучэннi да гэтай мiжнароднай арганiзацыi Рэспублiкi Узбекiстан, а таксама законапраект аб ратыфiкацыi Пагаднення памiж Рэспублiкай Беларусь i Расiйскай Федэрацыяй аб забеспячэннi роўных правоў грамадзян абедзвюх дзяржаў на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання i жыхарства на тэрыторыi дзяржаў—удзельнiц Саюзнай дзяржавы. Прэс-служба Савета Рэспублiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
13 чэрвеня 2006 года пад старшынствам Г.В. Навiцкага адбылося пасяджэнне Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, дзе был |
|