21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мары пра газ

25.08.2009 21:51 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

ФОРС-МАЖОР

Мы ўжо ўзгадвалі вёску Палужжа Карэлiцкага раёна, калi пiсалі пра нездавальняючы стан сiстэмы каналiзацыi ў гэтым населеным пункце (26.04.06). Мясцовыя жыхары звярталiся ва ўсе iнстанцыi i шукалi падтрымкi ў журналiстаў. Пасля выхаду артыкула ў рэдакцыю прыйшоў лiст ад яшчэ адной палужанкi, былой работнiцы мясцовага племзавода, пенсiянеркi, Валянцiны Сяргееўны Крывапуст, якая прасiла дапамагчы ёй вырашыць пытанне з газiфiкацыяй хаты.

У лiсце гаварылася, што дырэктар племзавода «Карэлiчы» Фiлiп Богуш у 1997 годзе «даў заяву на газаправод, якi праклалi па вулiцы Цэнтральная да жылых дамоў № 15 (дзе жыве Крывапуст. — Аўт.), № 19, а яшчэ па завулку Цэнтральны да 4 дамоў i «замарозiлi»... Даўжыня веткi — 600 метраў». Заканчваўся лiст пытаннем: «Цi мае ён (дырэктар. — Аўт.) права i далей працаваць, калi не выконвае сваiх абяцанняў?»

Падчас тэлефоннай размовы Валянцiна Сяргееўна падзялiлася падрабязнасцямi. У гэтую зiму з-за моцных маразоў у яе хаце раскалолася печ. Рамантаваць яе няма каму. У хаце ўжо ўстаноўлены кацёл, батарэi, засталося толькi падключыць газ. А дырэктар племзавода iсцi насустрач адмаўляецца.

Сам Фiлiп Фiлiпавiч званку журналiста не здзiвiўся, як i агучанаму iм пытанню. I растлумачыў, што, сапраўды, у свой час па цэнтральнай вулiцы Палужжа за кошт племзавода была пракладзена ветка газаправода i ўсiм мясцовым жыхарам прапаноўвалася, пры жаданнi, падвесцi газ у сваю хату — за ўласныя грошы. Валянцiна Сяргееўна тады адмовiлася.

— У яе няма нiякiх iльгот на бясплатнае падвядзенне газу, — падкрэслiў Фiлiп Фiлiпавiч, — а племзавод не абавязаны аплачваць iндывiдуальнае падключэнне (я нiколi i не абяцаў такога). Газiфiкацыя робiцца за грошы ўладальнiка дома. Я сам гады тры таму, калi праводзiў газ у сваю хату, плацiў 2 мiльёны рублёў.

Сярод дакументаў, якiя даслала ў рэдакцыю Валянцiна Сяргееўна разам са сваiм лiстом, была копiя рашэння Карэлiцкага райвыканкама, датаванага 17 красавiка гэтага года, аб выдачы дазволаў на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыi i газазабеспячэнне iндывiдуальных жылых дамоў двум грамадзянам (адным з якiх была Крывапуст). У першым пункце рашэння гаварылася, што жыхару пасёлка Карэлiчы выдадзены дазвол на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыi i будаўнiцтва газаправода (з аднаўленнем вонкавага добраўпарадкавання да свайго жылога дома, размешчанага па такому вось адрасу, за кошт уласных сродкаў). У пункце нумар два было напiсана наступнае: «Дазволiць Крывапуст Валянцiне Сяргееўне падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыi i будаўнiцтва газаправода да свайго жылога дома, размешчанага па вулiцы Цэнтральная, 15 у вёсцы Палужжа».

Як растумачыла намеснiк старшынi Карэлiцкага райвыканкама Лiдзiя Шэўка, пад «аднаўленнем вонкавага добраўпарадкавання» мелася на ўвазе дарожнае пакрыццё, якое часам даводзiцца ўзнiмаць пры падвядзеннi газу да прыватнага дома. У такiм выпадку загадзя агаворваецца, што гаспадар за свой кошт пагашае затраты на рамонт разбуранага ўчастка дарогi. Што ж датычыцца пункта нумар два адпаведнага рашэння, то прыпiскi «за кошт уласных сродкаў» там няма толькi з той прычыны, што гэта i так зразумела: падвядзенне газу ў прыватны дом адбываецца за кошт жыльцоў.

— Яны i ў заяве на падрыхтоўку праектна-каштарыснай дакументацыi гэта памячаюць, — адзначыла Лiдзiя Мiкалаеўна. — Прынамсi, ёсць такая заява i ад Крывапуст, датаваная красавiком гэтага года.

У ходзе размовы высветлiлася, што ветка газаправода, праведзеная па цэнтральнай вулiцы Палужжа, да гэтай пары не насычана газам. «Увогуле, гэта нетыповая сiтуацыя, — прызналася Лiдзiя Мiкалаеўна, — да ўсiх гарадоў i агра-гарадкоў у нас газ падведзены. Унутрывулiчная разводка па дамах адбываецца за кошт жыльцоў (чым больш жыльцоў, тым танней iм гэта каштуе)».

Калi пачалi з’яўляцца заявы на правядзенне газу ад жыхароў Палужжа, райвыканкам звярнуўся ў «Гроднааблгаз» з просьбай абследаваць стан газаправода ў згаданай вёсцы i вынесцi рашэнне — цi можна па яму пускаць газ.

Вось якое заключэнне было атрымана: «... за мiнулыя гады недабудаваны газаправод пацярпеў ад карозii i да эксплуатацыi непрыдатны, у сувязi з чым неабходна рабiць яго перакладванне. Праектаванне, будаўнiцтва вулiчных размеркавальных газаправодаў для газазабеспячэння iснуючага жыллёвага фонду павiнна здзяйсняцца за кошт жыллёва-iнвестыцыйных фондаў, абласнога i раённага бюджэтаў i сродкаў насельнiцтва. Сродкi iнавацыйнага фонду Мiнiстэрства энергетыкi Рэспублiкi Беларусь, якiя выдзяляюцца прадпрыемству, накiроўваюцца толькi на фiнансаванне будаўнiцтва газаправодаў, якiя падводзяцца да негазiфiкаваных аграгарадкоў i вулiчных газаправодаў для газазабеспячэння новага жыллёвага фонду па праграме Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Iншых крынiц фiнансавання прадпрыемства не мае, таму прафiнансаваць будаўнiцтва дадзенага газаправода не ўяўляецца магчымым». Заключэнне датавана 12 мая гэтага года.

У мясцовых уладаў таксама няма сродкаў на перакладванне палужскага газаправода. Акрамя таго, патэнцыяльных спажыўцоў газу недастаткова для стварэння кааператыва: дзеля 2—3 чалавек падводзiць у вёску газ газавiкам немэтазгодна. Сiтуацыя пакуль застаецца без акрэсленага выйсця.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы ўжо ўзгадвалі вёску Палужжа Карэлiцкага раёна, калi пiсалі пра нездавальняючы стан сiстэмы каналiзацыi ў гэтым населеным пункце (26.04.06)
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика