Пра чэргi i чыстыя вулiцы
Сымон СВIСТУНОВIЧ, Ляхавiцкi раён
БУДНI СЕЛЬСАВЕЦКIЯ Прыехаў у Навасёлкi, каб пачуць, як iдуць справы з будаўнiцтвам жылля, але спачатку захацелася задаць пытанне старшынi сельскага Савета наконт вулiц — яны былi вельмi... чыстымi.— А мы ўвялi пасаду асенiзатара, — растлумачыў Аляксей Зубiк, — вось ён i наводзiць чысцiню. На цэнтральнай вулiцы вёскi стаяць адмiнiстрацыйныя будынкi, школа, магазiны... I жывуць людзi ў прыгожых прыватных дамах. Амаль у кожнага ёсць карова цi нават дзве, i калi статак гоняць на пашу, то асфальт аказваецца моцна «заляпаным». Акрамя цэнтральнай вулiцы, другой дарогi няма. Неабходна было шукаць нейкае выйсце. Навасёлкi пасля еўрарамонту набылi сучасны выгляд, а па вулiцы не прайсцi. Прыйшлося сабраць сход жыхароў i параiцца, як «закрыць» праблему. Вырашылi, што кожны, хто трымае карову, павiнен заплацiць пяць тысяч у месяц, каб на сабраныя грошы наняць на работу асенiзатара цi, прасцей кажучы, дворнiка. Старшыня сельскага Савета пайшоў па хатах, сабраў подпiсы жыхароў, пасля чаго былы беспрацоўны А. Жыжа атрымаў каляску, шуфель з венiкам i стаў асенiзатарам. Ранiцай ён iдзе з каляскай за статкам, затым — калi кароў прыганяюць у абед i г.д. Усяго атрымлiваецца чатыры разы на дзень. За сваю работу асенiзатар мае 180 тысяч у месяц i не наракае на лёс. Дарэчы, гэты вопыт могуць пераняць i iншыя вёскi ды пасёлкi. Навасёлкаўскi сельскi Савет i праўленне СВК «Шлях новы» знаходзяцца побач у даволi сучасных будынках i, здавалася б, iх кiраўнiкам пашанцавала. Узводзiцца аграгарадок, усё падганяецца пад сацыяльныя стандарты. Але на справе СВК i Савет маюць розныя «вагавыя катэгорыi», i гэта добра вiдаць па чэргах на жыллё. У сельгаскааператыве 12 сем’яў хочуць атрымаць новыя дамы цi кватэры. Нельга сказаць, што iм няма дзе жыць. Але адны хацелi б палепшыць умовы, а другiя жадаюць адысцi ад бацькоў цi жыць па месцы працы. У пераважнай большасцi гэта жывёлаводы i механiзатары, iм доўга чакаць жылля не давядзецца. — Сёлета пабудуем 10 дамоў, а ў наступным годзе — яшчэ восем, i чарга да лета 2007 года будзе лiквiдавана, — кажа старшыня СВК Аляксандр Кур’ян. — Жыллё нават яшчэ i застанецца — для спецыялiстаў, якiя прыйдуць у «Шлях новы» на працу. Калi сёння атрымлiваеш так хутка свае «метры», можна лiчыць, што пашчасцiла. У некаторых райцэнтрах iснуюць тысячныя чэргi — людзi чакаюць кватэры з савецкiх часоў i можна сказаць, што наўрад цi дачакаюцца. А на чарзе ў Навасёлкаўскiм сельскiм Савеце 15 сем’яў — гэта тыя, хто жыве на тэрыторыi сельсавета, але не працуе ў сельгаскааператыве. Напрыклад, ёсць дзве сястры-сiраты, работнiца дзiцячага садка, супрацоўнiк аддзела МНС i iншыя, у асноўным маладыя сем’i. Чарга стварылася не сёння, а гадоў сем таму, i няма нiякай надзеi, што сельскi Савет здолее праблему закрыць. — У вёсцы Ураджайная ёсць 16-кватэрны дом i там ужо iдзе рамонт. Сем’яў сем можна будзе засялiць. Але не ўсе могуць захацець там жыць. Дом не новы, хоць водаправод i каналiзацыя ёсць. Хтосьцi жадае атрымаць 3-працэнтны льготны крэдыт, i мы ўжо далi ўчасткi пад забудовы. Толькi даць усiм кватэры з выгодамi цi катэджы ў сельскага Савета няма магчымасцi. Так што праблема жылля, — уздыхае Аляксей Зубiк, — пакуль з парадку дня не знята.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыехаў у Навасёлкi, каб пачуць, як iдуць справы з будаўнiцтвам жылля, але спачатку захацелася задаць пытанне старшынi сельскага Савета наконт вулiц |
|