Па выплату трэба звяртаццаМая дачка працуе ў школе. Калi яна нарадзіла дзiця, то пасля заканчэння пасляродавага водпуску выйшла на працу, а ў водпуск па догляду за дзiцем да трох гадоў пайшоў яе муж. Аднак па матэрыяльных прычынах яму таксама давялося выйсцi на працу, калi дзiцяцi споўнiлася 2 гады. З гэтага моманту спынiлi i выплату дапамогi на дзiця. Са жнiўня 2005 года па сёння, г.зн. ужо 8 месяцаў дачка не атрымлiвае дапамогу на дзiця. Цi правiльна гэта? У лютым 2006 года выйшаў Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь № 95, у якiм гаворыцца, што дапамога на дзяцей да спаўнення iм 3 гадоў выплачваецца ўсiм незалежна ад памеру даходаў сям’i. Калi дапамогу выплачваць павiнны былi, то за якi час можна яе вярнуць? С.А., Мiнскi раён Згодна з агульным парадкам, дапамогi назначаюцца камiсiямi па назначэнню дзяржаўных дапамог сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей, па месцы работы (вучобы) мацi дзiцяцi, а калi яна не працуе i не вучыцца, — па месцы работы (вучобы) бацькi або iншай асобы, якая мае права на дзяржаўную дапамогу ў сувязi з выхаваннем дзiцяцi або доглядам за iм, на падставе заявы i ўсiх неабходных дакументаў. Пераважнае права на атрыманне дапамогi мае мацi дзiцяцi, асаблiва, калi яна працуючая. Працуючым бацьку або iншым сваякам прадастаўляецца водпуск па догляду за дзiцем ва ўзросце да трох гадоў i, адпаведна, назначаецца i выплачваецца дапамога пры наяўнасцi даведкi з месца работы мацi аб яе выхадзе на работу або аб працягу вучобы да спаўнення дзiцяцi 3 гадоў i спыненнi выплаты ёй дапамогi. Таму, калi бацька спынiў водпуск па догляду за дзiцем i выйшаў на работу, права на далейшае атрыманне дапамогi зноў пераходзiць да мацi — але для гэтага яна павiнна прадставiць камiсii па месцы сваёй работы, акрамя заявы i iншых неабходных дакументаў, даведку аб выхадзе на работу бацькi i спыненнi выплаты дапамогi, а таксама даведку з указаннем перыяду, за якi дапамога выплачана. Выплата дапамогi на новым месцы ўзнаўляецца з дня спынення выплаты па ранейшым месцы пры ўмове, што сям’я мела права на гэтую дапамогу (за перыяд, на працягу якога дапамога не выплачвалася), але не больш, чым за шэсць месяцаў. Калi перапынак у выплаце дапамогi склаў больш за шэсць месяцаў, дапамога выплачваецца з дня звяртання (падачы заявы з усiмi неабходнымi дакументамi). Пры гэтым згодна з заканадаўствам, калi жанчына або замест яе хто-небудзь з членаў сям’i не аформiлi па месцы работы водпуск па догляду за дзiцем ва ўзросце да трох гадоў цi перапынiлi гэты водпуск у сувязi з выхадам на работу на ўмовах поўнага або няпоўнага рабочага часу (больш паловы месячнай нормы), то дапамога ёй назначаецца ў памеры 50 працэнтаў ад устаноўленага памеру. За растлумачэннем узнiкшай сiтуацыi вам усё ж лепш звярнуцца ў орган Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва таго раёна, ў якiм знаходзяцца месца работы мацi або бацькi дзіцяцi, магчыма, там падкажуць нейкi iншы варыянт вырашэння пытання. Акрамя таго, згодна з артыкулам 29 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» мясцовыя органы Фонду павiнны вырашаць спрэчкi, якiя звязаны з назначэннем i выплатай дзяржаўных дапамог па месцы работы (службы), вучобы. У выпадку нязгоды з вынiкамi разгляду спрэчнага пытання рашэнне па яму можа быць абскарджана ў судовым парадку. БАЦЬКОЎСКIЯ АБАВЯЗКI Цi павiнен былы муж, якi нерэгулярна плацiў алi- менты, дапамагаць нашай дачцэ, якая вучыцца ва унiверсiтэце на платнай аснове? Кузняцова А.I., г. Слуцк Абавязкi бацькоў па ўтрыманню дзяцей прадугледжаны артыкулам 91 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i. Згодна з гэтым артыкулам бацькi абавязаны ўтрымлiваць сваiх непаўналетнiх i маючых патрэбу ў дапамозе непрацаздольных паўналетнiх дзяцей. У выпадку, калi бацькi не прадастаўляюць такое ўтрыманне, сродкi на гэта спаганяюцца з iх у судовым парадку. Непрацаздольныя паўналетнiя дзецi маюць права на атрыманне сродкаў ад бацькоў незалежна ад часу i прычыны надыходу ў iх iнвалiднасцi. Асобамi, якiя маюць патрэбу ў дапамозе, прызнаюцца толькi непрацаздольныя, у якiх няма дастатковых сродкаў для iснавання. Атрыманне непрацаздольнымi паўналетнiмi дзецьмi пенсii, стыпендыi або дапамогi, а таксама наяўнасць у iх маёмасцi, якая не прыносiць прыбытку, не пазбаўляе iх права на атрыманне дапамогi ад бацькоў, калi сродкаў, якiя ёсць у наяўнасцi, недастаткова для задавальнення неабходных патрэб. Такiм чынам, згодна з вышэй названым артыкулам паўналетнiя дзецi маюць права на атрыманне сродкаў ад бацькоў пры наяўнасцi двух умоў: непрацаздольнасцi i малазабяспечанасцi, у вынiку якой яны маюць патрэбу на атрыманне дапамогi. Непрацаздольнымi лiчацца грамадзяне, якiя з’яўляюцца iнвалiдамi I i II груп. Асобы з III групай iнвалiднасцi з’яўляюцца абмежавана працаздольнымi, таму iх патрэба ў атрыманнi дапамогi ад бацькоў вызначаецца судом з улiкам канкрэтных абставiнаў (характару iнвалiднасцi, здольнасцi да працы, наяўнасцi сродкаў iснавання). Iншых падстаў для ўскладання на бацькоў абавязкаў па ўтрыманню паўналетнiх дзяцей кодэксам не прадугледжана. ДАПАМОГУ ВЫПЛАЦЯЦЬ АБАВЯЗКОВА Мне 80 гадоў, але я яшчэ працую. Знаёмая мне не- як сказала, што ў выпадку смерцi пенсiянера, якi працуе, дапамогу на пахаванне выплачваць павiнны менавiта па месцы працы пенсiянера. А вось па месцы атрымання пенсii ў выплаце гэтай дапамогi адмовяць на той падставе, што пенсiянер працаваў. Цi так гэта? З.В., г. Мiнск Згодна з артыкулам 91 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб пенсiйным забеспячэннi» дапамога на пахаванне ў выпадку смерцi пенсiянера выплачваецца яго сям’i або асобам, якiя не з’яўлялiся членамi яго сям’i, але фактычна праводзiлi пахаванне пенсiянера. Дапамога выплачваецца асобе, якая праводзiла пахаванне, на падставе яе заявы аб гэтым пры ўмове прадастаўлення арыгiнала даведкi аб смерцi для атрымання дапамогi на пахаванне, выдадзенай органамi ЗАГС або мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi па месцы жыхарства або смерцi памерлага. Звяртацца па дапамогу на пахаванне можна на працягу 6 месяцаў пасля ўзнiкнення права на яе. Дапамогу на пахаванне ў выпадку смерцi пенсiянера выплачвае орган па працы i сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсii памерлым. Як па месцы працы памерлага, так i па месцы атрымання iм пенсii выплата гэтай дапамогi адбываецца за кошт адной i той жа крынiцы — сродкаў Фонда сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, а таму ў выпадку смерцi працуючага пенсiянера за атрыманнем дапамогi на пахаванне трэба звярнуцца або па месцы атрымання памерлым пенсii, або па месцы яго былой працы. Ёсць i яшчэ адзiн варыянт. Згодна з артыкулам 7 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12.11.2001 «Аб пахаваннi i пахавальнай справе» асобам, якiя ўзялi на сябе арганiзацыю пахавання памерлага, спецыялiзаванай арганiзацыяй па месцы жыхарства памерлага гарантуецца аказанне на бязвыплатнай аснове паслуг па яго пахаванню ў межах памеру дапамогi на пахаванне i за кошт сродкаў, прызначаных на яе выплату. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мая дачка працуе ў школе. Калi яна нарадзіла дзiця, то пасля заканчэння пасляродавага водпуску выйшла на працу, а ў водпуск па догляду за дзiцем да тр
|
|