У вас, аказваецца, высокi цiск!
Амаль 43,5 тысячы мiнчан узялi ўдзел у акцыi «Нармальны цiск — норма жыцця!».
У ходзе акцыi 6824 чалавекi атрымалi накiраваннi для далейшага абследавання i лячэння ў гарадскiя палiклiнiкi, 862 — у Мiнскi гарадскi кардыялагiчны цэнтр. Для многiх, а менавiта для 5,6 працэнта жыхароў сталiцы, павышаны артэрыяльны цiск стаў непрыемным адкрыццем, што гаворыць аб дрэнным веданнi стану свайго здароўя. У 19.136 тых, хто звярнуўся да ўрачоў, зафiксаваны паказчыкi цiску, якiя перавышаюць дапушчальныя параметры, — 140/90. Насцярожвае той факт, што ў 7 працэнтаў (гэта 1337 удзельнiкаў акцыi) выяўлены ўзровень артэрыяльнага цiску аказаўся не проста павышаным, а нават небяспечным i запатрабаваў аказання неадкладнай дапамогi. Аляксандр ЧАРНУШЭВIЧ, «Мiнск—Навiны».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль 43,5 тысячы мiнчан узялi ўдзел у акцыi «Нармальны цiск — норма жыцця!»
|
|